ХронIка здарэнняў №11

РАУС

У перыяд з 31 студзеня па 6 лютага ўзбуджана 15
крымінальных спраў, выяўлена 7 выпадкаў самагонаварэння і 1 крадзеж маёмасці.
Скончыла жыццё самагубствам (атруцілася лекавымі сродкамі) 45-гадовая
асіпаўчанка.

Устаноўлены асобы зламыснікаў, якія на працягу
студзеня гэтага года выкралі як мінімум 3 машыны і ўкралі аўтамагнітолу з
салона яшчэ адной.

Дарэчы, апошняя іх “здабыча” — “КIА Прайд”, якая
знікла з прыдамавой стаянкі ў ноч з 30 на 31 сту-дзеня, была знойдзена спаленай
у Жлобіне.

Выкрадальнікі — двое асіпаўчан 1978 г.н., ужо адбывалі
пакаранне за маёмасныя злачынствы.

ДАI

Спынена 170 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнуты да адказнасці 4 п’яныя вадзіце-лі, 71 парушальнік хуткаснага рэжыму,
12 пешаходаў, якія ішлі па краю праезнай часткі, не маючы на адзенні
святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 5 ДТЗ.

Адну з аварый здзейсніў расіянін, які пражываў у
Беларусі, маючы від на жыхарства. Паколькі іншаземны парушальнік правілаў
дарожнага руху знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, за ўзгаданае ДТЗ
яго, акрамя іншых, прадугле-джаных заканадаўствам, пакаранняў, чакае яшчэ і
дэпартацыя з тэрыторыі нашай краіны.

АДАI нагадвае, што ў межах праграмы
“Узаемаразуменне” на працягу лютага ажыццяўляецца акцыя “Асцярожна, пешаход”,
падчас якой асабліва пільна кантралююцца паводзіны вадзіцеляў пры праездзе
пешаходных пераходаў.

АУСТ

Адбыўся 1 выпадак траўматызму на аб’ектах
чыгункі. Затрымана 85 правапарушальнікаў, канфіскавана кантрабанднай прадукцыі
— цыгарэт, кавы, шакаладу — на суму 382 тыс. руб.

Раскрыта здзейсненае ў 2007 годзе злачынства —
крадзеж мабільнага тэлефона ў правадніцы пасажырскага цягніка.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 18
мужчын і 1 жанчына. З іх: патрульна-паставой службай — 12, АУСТ — 4,
участковымі міліцыянерамі — 2, аддзелам Дэпартамента аховы — 1.

Як мінімум адным пацыентам установы стаў удзельнік
суботняй сустрэчы выпускнікоў. Малады чалавек прыехаў наведаць родную школу з
Вілейкі…

РАНС

Надвячоркам 2 лютага загарэўся дах жылога дома ў
пасёлку Татарка. Прычына пажара — эксплуатацыя печы з трэснуўшым комінам.

IАЖіРС

Выяўлены 2 парушэнні прыродаахоўнага
заканадаўства: самавольная высечка лесу і продаж свежа-злоўленай рыбы ў
забароненым месцы.

РЭС

У ноч з 5 на 6 лютага ветрам, парывы якога
дасягалі хуткасці 18 м/с (бяспечны паказчык — 6-8 м/с), была пашкоджана
электрасетка напружаннем 0,4 кВ. На ліквідацыю 23 абрываў ліній электраперадач
аварыйным брыгадам РЭС спатрэбілася больш 8 гадзін.

Последние новости

Общество

Виктор Ананич проведет прием граждан в Осиповичах 8 августа

31 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах открылся магазин «Поле кветак» с продукцией из белорусского льна

31 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь переориентировала с западного и украинского направлений экспортные потоки на $14 млрд

31 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал участие Беларуси в ШОС и БРИКС мощными инструментами для работы на дальней дуге

31 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: отношения с Россией на подъеме, Минск и Москва прошли серьезную проверку на прочность

31 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

Калі пад’езд ператвараецца ў паркоўку. Карэспандэнт АК аб праблеме захоўвання веласіпедаў

31 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем