З кастрычніка па сакавік у Асіповічах працягваецца першынство раёна па міні-футболе сярод аматараў.
У гэтым сезоне ў ім прымаюць удзел спартсмены ад 16 да 40 гадоў. 12 каманд ад розных прадпрыемстваў і ўстаноў гуляюць па кругавой сістэме, і кожныя выхадныя на базе ФСК “Алімпія” і ДЮСШ праходзіць па 6 матчаў.
Пасля завяршэння 1-га круга тройка мацнейшых выглядае наступным чынам: дыстанцыя пуці — 27 ачкоў, ДЮСШ — 25, “Белтрансгаз” — 22. Ніводная з гэтых каманд пакуль не страціла леташняй пазіцыі ў турнірнай табліцы.