“Плантатар”-канспіратар №10

Сёння гэта гучыць дзіўна, але яшчэ паўстагоддзя
назад каноплі лічыліся карыснай сельскагаспадарчай раслінай. А сялян, якія
дасягалі найвышэйшых ураджаяў гэтай культуры, нават адзначалі нагрудным знакам
«Ганаровы канаплявод”.

Стагоддзямі нашы продкі атрымлівалі з канопляў
трывалыя валокны, што ўжываліся ў тэкстыльнай вытворчасці, і насенне, з якога
выраблялі замяняльнік малака альбо выціскалі алей. А тое, што лісце гэтай
расліны ўтрымлівае наркотык — тэтрагідраканнабіёл (такую навуковую назву мае
вядомая ўсім марыхуана) — нікому проста не прыходзіла ў галаву.

Вырошчванне канопляў было забаронена ў нашай
краіне яшчэ напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя, але цалкам вынішчыць
жывучую расліну аказалася складана. Яе ўсё яшчэ можна знайсці на старых
сметніках, на закінутых хутарах і нават сонечных лясных палянах…

Па якой прычыне Мікалай Пятроў* восенню 2009
года патрапіў на закінуты кар’ер каля прыпыначнага пункта Кісялевічы, сёння ўжо
не мае значэння. Галоўнае, што менавіта там ён знайшоў куст канопляў.

Дваццацігадовы хлопец у той час ужо быў вопытным
наркаманам, таму находка яго вельмі ўзрадавала, але зрываць расліну-ізгоя ён не
стаў. Сапраўды, навошта рызыкаваць, калі можна назбіраць спелага насення і
вырошчваць наркотык у сябе дома — у ідэальных, з пункту гледжання канспірацыі,
умовах.

Зноў жа, каб гарантаваць сябе ад любой рызыкі,
Мікалай не спяшаўся ствараць дамашнюю «плантацыю” адразу — адклаў пасадку да
вясны.

Калі калівы маладых канопляў крыху падраслі, ён
пакінуў толькі тры самых дужых. Потым перасадзіў іх у спецыяльна зробленыя для
гэтай справы вялікія скрыні з самай урадлівай глебай, рупліва паліваў,
угнойваў, сачыў за рэжымам святла і тэмпературы. Каноплі ў такіх райскіх умовах
раслі імкліва, і за два месяцы далі выдатны «ўраджай” зялёнай масы. Наркаман
мог ганарыцца сваёй вынаходлівасцю: летам ён без аніякай рызыкі курыў «траўку”
калі хацеў, а восенню атрымаў больш за 1,3 кг сухіх лісцеў марыхуаны. Прадаваць
наркотык ён нікому не збіраўся, і такой колькасці атруты яму павінна было
хапіць надоўга. Да таго ж пра назапашаную марыхуану ніхто не ведаў, таму
патрапіць у поле зроку міліцыі наркаман мог толькі пры збегу самых неверагодных
абставін. Вось толькі з тым, што амаль немагчыма тэарэтычна, у рэальным жыцці
можна сутыкнуцца, як кажуць, на роўным месцы.

Фактарам, які Мікалай не ўлічыў, стала
празмерная цікаўнасць да стану яго здароўя з боку маці і малодшага брата.
Родныя пра марыхуану не ведалі, але хутка заўважылі выкліканыя яе курэннем
змены ў паводзінах маладога чалавека. I занепакоіліся. «Надакучлівая” апека
вымушала наркамана шукаць мясціны, дзе яму ніхто б не перашкаджаў курыць
«траўку”. Рабіў ён гэта проста: браў з сабой крыху сухіх канапляных лісцеў,
садзіўся на веласіпед і ехаў у які-небудзь бязлюдны куток.

Падчас адной з такіх паездак наркаман парушыў
правілы руху на чыгуначным пераездзе, за што і быў за-трыманы супрацоўнікамі
АУСТ. Веласіпедыст, які быў нібы п’яны, але не меў паху алкаголю, адразу
выклікаў глыбокі прафесійны інтарэс у абаронцаў правапарадку…

Самаробная цыгарэта з каноплямі ляжала ў кішэні
курткі затрыманага па пада-зрэнні ў незаконным абарачэнні наркатычных рэчываў
Пятрова і, натуральна, была знойдзена пры аглядзе яго рэчаў. Пасля з’яўлення
такой бясспрэчнай улікі апошняму нічога не заставалася, як расказаць праўду пра
сваю «плантацыю” і выдаць назапашаныя каноплі.

Суд, разглядаючы справу «плантатара”, прызнаў
яго вінаватым як у незаконным захаванні наркатычных рэчываў, так і ў
вырошчванні забароненых раслінных культур.

Матэрыял для артыкула прадастаўлены Яўгенам ШалькевIчам, следчым Асіповіцкага АУСТ.

*Iмя і прозвішча злачынцы зменены.

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем