Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Паступіла паведамленне аб крадзяжы акумулятарнай батарэі з неабсталяванага сігналізацыяй аўтамабіля “ВАЗ”, які знаходзіўся каля дома па зав. Чарняхоўскага. Устаноўлена асоба чалавека, які выкраў з пункта прыёму райста 50 кг каляровага металу і 800 рублёў: крадзеж здзейсніў непрацуючы раней судзімы 25-гадовы жыхар в. Лука.

РАСК

Неўстаноўленая асоба пашкодзіла помнік на могілках паблізу в. Смык.

Пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні раней несудзімага пенсіянера, які з лістапада мінулага па красавік бягучага года сістэматычна збіваў сужыцельку.

5 лістапада несудзімы раней асіпаўчанін украў з незачыненага аўтамабіля аўтамагнітолу і відэарэгістратар.

Асіпаўчанін, што ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення транспартным сродкам і на 3 гады пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем ТС, зноў нецвярозым сеў за руль аўтамабіля і перасоўваўся па вул. Юбілейнай.

ДАI

Папярэджана 106 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 6 нецвярозых вадзіцеляў, за знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў пакарана 12 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 10 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

Увага! Па 16 лістапада праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пешаход”, накіраванае на прафілактыку парушэнняў правіл дарожнага руху яго пешымі ўдзельнікамі, а таксама выхаванне ў іх дысцыплінаваных, адказных паводзін на дарозе.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу, складзена 9 матэрыялаў аб здарэннях і 81 адміністрацыйны пратакол. Суправоджана 70 цягнікоў, з іх знята 4 правапарушальнікі.

РАНС

Ноччу 4 лістапада агнём знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць жылога дома па зав. Сацыялістычным.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання, узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем