За год да стагоддзя, або У Асіповічах правялі мітынг, прысвечаны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі

За год да стагоддзя, або У Асіповічах правялі мітынг, прысвечаны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі

“День 7 ноября — красный день календаря!” — калісьці гэтыя словы былі надрукаваны ў буквары і вядомы кожнаму савецкаму школьніку.

Свята Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў краіне Саветаў святкавалі маштабна і ўсеагульна. С той пары шмат што змянілася, але нязменнай засталася гісторыя, якую мы памятаем і паважаем. Сёння мітынгі з нагоды чарговай гадавіны адной з галоўных падзей ХХ стагоддзя — добрая нагода ўспомніць нашу агульную спадчыну і мінуўшчыну, даніна традыцыям, а таксама яшчэ адна магчымасць сустрэцца розным пакаленням. Ветэранам, што засталіся вернымі ідэалам камунізму, людзям з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, неабыякавай да лёсу краіны моладзі.

miting-1

Нягледзячы на не зусім святочнае надвор’е, прадстаўнікі мясцовай улады, члены Камуністычнай партыі Беларусі, раённых суполак ГА “Белая Русь”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, «Беларускі фонд міру», «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»,  прафсаюзных арганізацый, школьнікі і ветэраны працы сабраліся ў панядзелак на галоўнай плошчы горада каля помніка правадыру міравога пралетарыяту Уладзіміру Iльічу Леніну на мітынг у гонар 99-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. З прамовамі да землякоў звярнуліся старшыня райсавета дэпутатаў і кіраўнік раённай арганізацыі КПБ Аляксандр Пузік, старшыні райсавета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка і райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан. Прамоўцы аднадушна адзначылі, што змены ў жыцці кожнай краіны адбываюцца менавіта дзякуючы народу, а будучае нашай дзяржавы — у руках кожнага з нас.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка У.I.Леніну, у чарговы раз ушанаваўшы памяць аб лёсавызначальнай восені 1917 года. Кастрычніцкая рэвалюцыя аказала рашаючы ўплыў на развіццё Беларусі, і гэтага нельга забываць.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость