Асіпаўчане паўдзельнічалі ў “Фестывалі народных талентаў Магілёўшчыны”

Асіпаўчане паўдзельнічалі ў “Фестывалі народных талентаў Магілёўшчыны”

Прымеркаваны да Года культуры творчы праект “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”, арганізатарамі якога выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і абласны метадычны Цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, які стартаваў у сакавіку, набліжаецца да фінішу. У ім прымаюць удзел усе раёны Магілёўшчыны, прадстаўляючы на суд жыхароў абласнога цэнтра самыя лепшыя напрацоўкі ў сферы культуры. За гэты час на базе метадычнага Цэнтра творчыя прэзентацыі прадэманстравалі ўжо 16 раёнаў, у тым ліку і Асіповіцкі. Сваю праграму землякі прадстаўлялі ў мінулы чацвер.

У фае Цэнтра народны ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры запрашаў гасцей свята дакрануцца да народных традыцый. Разам з удзельнікамі калектыву пад гукі гармоніка і цымбалаў жадаючыя танчылі беларускія бытавыя танцы. Тут жа размясціліся выставы вырабаў майстроў Асіповіччыны. Прыцягвалі ўвагу каларытнасцю і самабытнасцю работы Iрыны Забаўскай (вышыўка), Таццяны Шунькінай (лоза-пляценне), Кацярыны Юркавец і Веранікі Шынкаровай (кераміка), Святланы Чараватай (тэкстыльная лялька), Вольгі Лапікавай (тэхніка “ф’юзінг”), Вольгі Наўдзюнас (ручное ткацтва ) і Валянціны Прасаловіч (сухое валянне). Дзве апошнія праводзілі майстар-класы па ткацтве паясоў і вырабе лялек з воўны. Наведвальнікі цікавіліся і фотавыставай “Зямля пад белымі крыламі”, дзе прадстаўляліся работы народнага фотаклуба “Раніца”. Мнагалюдна было і каля інфармацыйнага стэнда “На гасціннай зямлі Асіповіцкай”, падрыхтаванага цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткай. Магіляўчане праявілі значны інтарэс да прадстаўленай на ім друкаванай прадукцыі — вынікамі шматгадовай плённай працы на ніве мясцовага краязнаўства.

Затым гасцей свята за-прасіла канцэртная зала “Магілёў”. Перад пачаткам кіраўнік фотаклуба “Рані-ца” Алена Ерашэвіч пры дапамозе тэхнікі малявання пяском праілюстравала легенду пра ўзнікненне нашага горада, пасля чаго сцэна была прадастаўлена яркім і таленавітым калектывам і салістам нашага краю. З небывалай энергіяй і запалам выступілі мужчынская група народнага ансамбля народнай песні “Сузор’е”, узорны ансамбль танца “Асарці” і народны ансамбль эстраднага танца “Каприз”, чым заваявалі любоў гледачоў і выклікалі бурныя апладысменты. Сваім талентам, высокім прафесіяналізмам і станоўчымі эмоцыямі дзяліліся народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі”, узорны харэаграфічны ансамбль “Крынічка”. Студыя эстраднага танца “Puzzle” прадэманстравала зладжанасць і віртуознасць рухаў і стварыла пазітыўны настрой у зале. Публіка спявала разам з салістамі народнага эстраднага ансамбля “Парадиз”. На вышыні аказаліся і нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні юнай спявачкі Дар’і Моцевіч, а таксама Вольгі Касьянавай і Аляксандра Мацвеёнка. Апошняму ўдалося “завесці” ўсіх не горш за Стаса Міхайлава! Парадавалі сваім майстэрствам і юныя самадзейныя артысты ўзорнай эстраднай студыі “Хваля”.

У фінале мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга перадаў сімвал фестывалю Слаўгарадскаму раёну.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем