Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

330 хлопчыкаў і дзяўчынак правядуць восеньскія канікулы арганізавана. Аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей будуць працаваць з 31 кастрычніка па 5 лістапада ва ўсіх школах раёна і на базе ДЮСШ. На патаненне пуцёвак за кошт дзяржаўнага страхавання на кожнага наведвальніка выдаткоўваюцца сродкі ў памеры 21,48 руб. Бацькоўская даплата ў залежнасці ад узросту вучняў складзе ад 14,38 да 18,62 рубля. Як заўсёды, у лагерах рабят чакае шмат цікавага і пазнавальнага.

“Дзеці і бяспека” — пад такой агульнай назвай працягваецца па 7 лістапада комплекс мерапрыемстваў, якія праводзіць стралковая каманда на станцыі Асіповічы. Асаблівая ўвага надзяляецца дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых побліз чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Выязная ўрачэбная брыгада ўстановы аховы здароўя “Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр” з 17 кастрычніка працуе на Асіповіччыне. За гэты час ужо зроблена 850 ультрагукавых даследаванняў шчытападобнай і малочнай залоз. Работа спецыялістаў ажыццяўляецца згодна з дагаворам з Магілёўскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Медыкі будуць працаваць у розных арганізацыях раёна да 11 лістапада.

У басейне “Дэльфін” новыя нумары тэлефонаў: дырэктара — 57-0-64, адміністратара — 57-1-67.

66 тысяч тон салодкіх караняплодаў паступіла з пачатку верасня на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. У тым ліку 10 тысяч — ад гаспадарак нашага раёна.

Амбулаторыя ўрача агульнай практыкI ў аграгарадку Свіслач з гэтага месяца мае статус фельчарска-акушэрскага пункта.

Замарожанае слоенае цеста — новы від прадукцыі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. Яго выпуск ідзе пакуль у тэставым рэжыме, але ўжо можна адзначыць цікавасць пакупнікоў да навінкі.

Фірменны магазін “Мark Formelle” адкрыўся ў райцэнтры на мінулым тыдні.

1002 тоны збожжа новага ўраджаю падрыхтавана на насенне ў сельгаспрадпрыемствах Асіповіччыны. На праверку ў райдзяржінспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін паступіла 908 тон насеннага матэрыялу. Найбольш актыўна ідуць справы ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, ААТ “Авангард-Ніва” і “Лапічы”.

Кінатэатр “Радзіма” за студзень-верасень правёў 596 сеансаў лічбавага кіно, на якіх пабывала 18983 гледачы. Выручка склала амаль 65 тысяч рублёў. Найбольш папулярныя фільмы — “Атрад самазабойцаў”, “Богі Егіпта”, “Экіпаж”, мультфільмы “Тайнае жыццё хатніх жывёл”, “Звераполіс” і “Кракнутыя канікулы”.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем