Сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы адбылася ў актавай зале ДДЛУ “Асіповіцкі доследны лясгас”

Размова пра злабадзённае

У чацвер у актавай зале ДДЛУ “Асіповіцкі доследны лясгас” прайшла сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі з калектывам прадпрыемства, у якой прыняў удзел дырэктар абласнога філіяла РУСП “Белдзяржстрах” па  Магілёўскай вобласці Анатоль Глаз. Сваё выступленне ён прысвяціў асноўнай тэме кастрычніцкага адзінага дня інфармавання  — сітуацыі на рынку працы як у цэлым па краіне, так і канкрэтна ў нашым  рэгіёне. Гаворачы пра занятасць насельніцтва, агучыў прафесіі, па якіх існуе дэфіцыт кадраў, закрануў пытанні  першага працоўнага месца, гарантаванага дзяржавай,  садзейнічання службаў занятасці насельніцтва ў перападрыхтоўцы кадраў, выдзялення субсідый, каб чалавек  мог распачаць сваю справу, стварэння інвестыцыйных праектаў, паведаміў аб магчымым страхаванні беспрацоўных, методыка якога выпрацоўваецца, і інш. Акрамя гэтага, Анатоль Ціханавіч адзначыў, што якасць працы кожнага чалавека залежыць у многім ад маральнага і фізічнага здароўя, таму фарміраваннем здаровага ладу жыцця трэба займацца пастаянна. А яшчэ спыніўся на праблемах супрацьпажарнай бяспекі — яны не павінны заставацца па-за ўвагай ні кіраўнікоў, ні простых людзей.

Добра ведаючы, што гэты аўтарытэтны чалавек пэўны час быў першым сакратаром абкама ЛКСМБ, карэспандэнт “раёнкі” скарыстаў магчымасць задаць некалькі пытанняў, якія тычыліся гэтай сферы дзейнасці — дзень нараджэння ранейшай маладзёжнай арганізацыі не за гарамі.

— Што ў Вашым жыцці значыць камсамол?

— Гэта школа жыцця, фарміравання сапраўднага чалавека, загартаванасці. Камсамольцы займаліся важнымі для грамадства справамі: будавалі заводы, пракладвалі чыгунку, ладзілі розныя мерапрыемствы, удзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці. А чаго каштуюць студатрады, якія прыходзілі на дапамогу розным арганізацыям! Для мяне гонар, што змаглі атрымаць пераходны саюзны сцяг у апошнім спаборніцтве сярод студатрадаў — зараз ён захоўваецца ў абласным краязнаўчым музеі. Многія былыя камсамольскія актывісты сталі ўпраўленцамі, займаюць розныя пасады ў дзярж-апараце. Безумоўна, за намі стаяць і тыя людзі, якія гартавалі ў сваіх падапечных самыя лепшыя якасці. Хочацца пра іх напісаць успаміны, чым і збіраюся заняцца. Лічу дзень нараджэння камсамола сапраўдным святам. Сустракаемся з былымі калегамі, якія сталі сябрамі на ўсё жыццё, успамінаем былое. Дарэчы, як старшыня абласнога савета ветэранаў-камсамольцаў скажу, што не так даўно абмяркоўвалі, як будзем святкаваць 100-гадовы юбілей арганізацыі, выхаваўшай мільёны прыстойных людзей.

— Пра цяперашнюю моладзь і БРСМ некалькі слоў скажаце?

— Ён, як вядома, пераемнік ВЛКСМ, і тое, што існуе такое грамадскае аб’яднанне, — цудоўна, хоць яно і не дасягнула пакуль такіх значных маштабаў і не выйшла на самаакупаемасць. Але дзяржава павінна пад-трымліваць рух, што аб’ядноўвае маладых людзей, якія любяць родны край, клапоцяцца пра яго дабрабыт, не забываюць ветэранаў вайны і працы. Цяперашняя моладзь крэатыўная, з улікам розных навейшых тэхналогій ёй многае па плячы. Узяць хаця б праект “Сто ідэй для Беларусі”, якім можна па праву ганарыцца. Прапановы некаторых аўтараў заўважаны і Прэзідэнтам. Думаецца, што і надалей хлопцы і дзяўчаты не пакінуць свой ранейшы запал, будуць бліжэй да равеснікаў, якія працуюць на заводах, сельгаспрадпрыемствах, вучацца ва ўстановах адукацыі.  Разам і пры дапамозе старэйшых яны здольны рабіць нашу краіну квітнеючай. Поспехаў ім у кожным добрым пачынанні!

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость