Ёсць на каго раўняцца! №10

Сярод лепшых сельскіх аддзяленняў паштовай
сувязі раёна — цэльскія паштавікі.

Гэтае аддзяленне абслугоўвае мясцовых вяскоўцаў,
а таксама жыхароў ваеннага гарадка. У штаце — загадчык і паштальён, які
разносіць не толькі перыядычныя выданні, пісьмы, пераводы, пенсіі, але і тавары
прамысловай і прадуктовай груп. Сярод падпісчыкаў ёсць свае лідары: Алена
Дзічэнка, Валянціна Базарава і Віктар Барабаш выпісваюць па паўдзясятка і больш
газет і часопісаў.

Непасрэдна ў аддзяленні сувязі можна набыць
свежыя газеты і часопісы — толькі за студзень сёлета іх рэалізавана тут на 330
тысяч рублёў. Таксама наведвальнікі маюць магчымасць разлічыцца пластыкавай
карткай і зрабіць неабходныя камунальныя плацяжы.

Прыемна, што многія з цэльскіх падпісчыкаў не
забываюць аформіць абанемент і на “Асіповіцкі край”. Не забывайце,
паважаныя землякі, што падпіска на “раёнку” працягваецца!

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 11 августа для всех знаков зодиака

11 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Какие пароли самые неудачные?

11 августа 2025
Читать новость
Общество

О важнейших событиях в строительной отрасли района рассказывает начальник отдела архитектуры и строительства Осиповичского райисполкома

10 августа 2025
Читать новость
Общество

Будаўнікі новага пакалення. Хто рыхтуе кадры для будаўнічых арганізацый рэгіёна, вырашылі даведацца напярэдадні іх прафесійнага свята.

10 августа 2025
Читать новость
Общество

10 августа – День строителя

10 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 августа для всех знаков зодиака

9 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем