Сельгаснарада, якая прайшла ў аўторак, мела перад сабой некалькі мэт: падвядзенне папярэдніх вынікаў работы за студзень, выяўленне прычын часовага зніжэння вытворчасці малака і мяса і г.д. Для абмеркавання ж надзённых праблем на яе запрашаліся спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі гаспадарак, старшыні сельскіх Саветаў і прадстаўнікі ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”.
Аб стане спраў сельгасвытворцаў кожны дзень расказваюць зводкі. Так, абласная за 1 лютага паказала, што ад кожнай каровы ў гаспадарках раёна атрымалі на 1,16 кілаграма малака менш, чым за адпаведны дзень мінулага года. Безумоўна, гэтаму папярэдне “спрыяў” шэраг прычын. Прычым, некаторыя з іх банальныя: жывёлу проста трэба своечасова карміць. Яшчэ лепш, калі рацыён будзе збалансаваным. Не заўсёды каровы выпускаюцца на прагулку — і гэта таксама мае свой негатыўны ўплыў.
Практычная частка праводзілася на базе СВК “Калгас “Карытнае”. Як і паўсюдна, знайшліся тут і плюсы, і мінусы. Да апошніх можна аднесці стан бытавога памяшкання на ферме, у якім няма парадку, холадна і вільготна. Натуральна, не зайздросная санітарыя і там, дзе ўтрымліваецца жывёла. На дзень наведвання каровы не выгульваліся. Станоўчае — жывёла ўкормленая. Сярэднясутачныя прывагі быкоў — 730 грамаў, цялят — наогул больш за кілаграм. Бачацца тут і пэўныя перспектывы ў развіцці мясной галіны. Стаўка робіцца на быкоў герафордаў: узялі двух у арэнду ў Слаўгарадскім раёне для асемянення кароў. Парода славіцца найперш вялікімі памерамі, сілай і прыстасаванасцю да пашы рознага тыпу. Зараз гэта, верагодна, самая шматлікая і распаўсюджаная на планеце буйная рагатая жывёла мяснога кірунку. Можна паставіць плюс “Карытнаму” і ў тэхнічным плане: у гаспадарцы добры машынны парк, у наяўнасці трактары рознай мадыфікацыі. Галоўнае, калі прыйдзе час, аптымальна выкарыстоўваць магчымасці.
Шмат пытанняў абмяркоўвалася на плянарным пасяджэнні. Намеснік начальніка райсельгасхарчу Ганна Яцко паведаміла, што няважна ідуць справы з нарыхтоўкай і вывазам арганічных угнаенняў. Фігурыравалі “Ясень”, “Белшына-агра”, “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Каўгарскі”. “Калгас імя Чарняхоўскага”, “Чырвоны ўдарнік”. Не даведзена да канца раскарчоўка старых садоў. Прыйшоў час падумаць і пра мінеральныя ўдабрэнні. Напрыклад, у “Пратасевічах” трэба спачатку абавязкова адрамантаваць складское памяшканне: дах працякае, сцены разбураны, падлога вільготная. Такое збудаванне не прыгодна да захавання ўдабрэнняў. Рамонт даху склада па-трабуецца і ў “Новым шляху”.
Зноў уздымалася праблема якасці малака. “Кульгае” гэты паказчык у “Лапічах” і “Авангардзе” — па ўтрыманні саматычных клетак, у “Каўгарскім”, “Карытным”, “Пратасевічах” — па чысціні здаваемай прадукцыі. Тут жа мікрабіёлагам малочнага камбіната былі прадстаўлены фільтры, на якіх няўзброеным вокам бачна, хто якое малако здае.
Вынікі падвёў начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад. Ён падкрэсліў, што рэзервы трэба шукаць не дзесьці, а ўнутры кожнай гаспадаркі. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў трэба праяўляць больш адказнасці, патрабуючы гэтага і ад сваіх падначаленых.
Цікава: няўжо хто яшчэ не зразумеў, што грошы схаваны ў адносінах да працы?
Расписание поезда Осиповичи-Гродзянка (тестовый период эксплуатации)
8 августа 2025
Общество
Мнением об интервью Александра Лукашенко американскому журналу Time делится первый секретарь РК БРСМ Юлиана Варавко
8 августа 2025
Общество
Председатель Осиповичского районного совета ветеранов Михаил Слесаренко поделился своими впечатлениями по итогу интервью Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко американскому журналу Time
8 августа 2025
Общество
Мнением об интервью Александра Лукашенко американскому журналу Time делится председатель районного отделения либерально-демократической партии Беларуси Александр Анюховский
8 августа 2025
Общество
Управление по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома приглашает на работу старшего инспектора