Маленькі асіпаўчанін з’явіўся на свет у сям’і Гутнік у Дзень міру

Маленькі асіпаўчанін з’явіўся на свет у сям’і Гутнік у Дзень міру

Ужо стала традыцыйным вітаць бацькоў дзяцей, якія нарадзіліся ў Міжнародны дзень міру — 21 верасня. Сёлета на гэту дату прыпала з’яўленне на свет маленькага асіпаўчаніна Паўла. Сям’я Гутнік нядаўна адзначыла гадавіну сямейнага жыцця, і павелічэнне ў колькасным выражэнні, безумоўна, дабавіць новых фарбаў ва ўстаноўлены ўжо парадак.

ditya-mira-2016

Маладыя бацькі папаўнення чакалі. Спачатку думалі, што першай будзе дзяўчынка, а калі ўльтрагукавое даследаванне дапамагло высветліць пол дзіцяці, вельмі ўзрадаваліся: старэйшы брат будучай дачушцы не перашкодзіць. Тату таксама будзе памочнік, а матулі праз колькі гадоў — абаронца.

Дарэчы, Андрэй працуе стралком ваенізаванай аховы. Ксенія — камерцыйны агент райста. Праўда, у бліжэйшы час замест гандлю ёй давядзецца займацца пытаннямі догляду і выхавання дзіцяці.

Прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага фонду міру наведалі шчаслівую сям’ю, каб павіншаваць яе з папаўненнем. Разам з сертыфікатам маладыя бацькі атрымалі матэрыяльную дапамогу і словы найлепшых пажаданняў. Яны аднагалосна лічаць, што самае галоўнае — каб іх сынок рос здаровым, а годнае выхаванне тата з мамай забяспечаць.

«Дзякуй за сына» — гэтыя словы красуюцца на сцяне кватэры, у якой нядаўна сустрэлі матулю з нованароджаным. Яны нагадваюць аб радасці, якую нясуць у сям’ю дзеці, і пачуцці ўдзячнасці жанчыне-маці.

 Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем