Беларускае — самае маё! Дзе ў Асіповічах можна купіць нацыянальныя сувеніры? I якія? №9

Уявіце сабе, што на вуліцы да вас з такім
цікавым пытаннем звернецца незнаёмец. Мяркую, яно прымусіла б задумацца многіх.
Куды накіраваць чалавека за памятнымі пакупкамі? А такой інфармацыяй варта
валодаць, бо заўтра на месцы дапытлівага турыста можа апынуцца кожны з нас…

Сувенір № 1 — карта горада

На жаль, пакуль Асіповічы не з’яўляюцца надта
папулярным турыстычным аб’ектам. І гэта стварае дадатковыя цяжкасці для
прыез-джых: у цэнтры горада адсутнічаюць сувенірныя лаўкі, няма памятных
падарункаў у музеі ці раённым цэнтры рамёстваў.

Толькі не варта ўпадаць у разгубленасць: ёсць
іншыя варыянты! Галоўнае, каб у гасцей нашага краю былі час і жаданне знайсці
цікавыя рэчы. Да таго ж, дзякуючы “паляванню” за сувенірамі, можна блізка
пазнаёміцца з горадам.

Каб не заблукаць, турыс-ту, канечне ж,
спатрэбіцца карта Асіповіч. Яна і стане першым сувенірам. Чаму? Бо гэта пакуль
што “рарытэтная” рэч для саміх гараджан.

— У часіны БССР на тэрыторыі Асіповіччыны
знаходзілася багата ваенных аб’-ектаў, месца распалажэння якіх нельга было
раскрываць. Таму карту раёна не запускалі ў масавы друк, — распавядае Юрый
Слабадзян, які гандлюе ў кніжным павільёне “Панарама”. — Зрэшты напрыканцы
мінулага года “Белкартаграфія” гэты прабел “ліквідавала”. Да нас карта
Асіповіцкага раёна паступіла ў продаж 5 снежня і карыстаецца вялікім попытам:
за месяц прадалі 350 штук.

Лідзіруюць магніты

Самы просты спосаб набыць сувенір — звярнуцца ў
бліжэйшы ларок ААТ “Магілёўсаюздрук”. Гандлёвыя кропкі гэтай арганізацыі
размешчаны амаль ва ўсіх кутках горада.

У першым жа кіёску бачны вымпел з асіповіцкім
гербам (10 тысяч) і 4 віды драўляных магніцікаў (3 тыс.) з выявамі Асіповічаў.
Апошняя прадукцыя — самая папулярная сярод сувеніраў. Арганізатар па гандлі
філіяла ААТ “Магілёўсаюздруку” Надзея Раманоўская сведчыць, што першую партыю
магнітаў — 100 штук для 10 кіёскаў — завезлі да нас у лістападзе. Навінка знікла
з вітрынаў літаральна праз некалькі тыдняў! Праз месяц даставілі ўжо 120
магніцікаў, і да новага года яны амаль усе былі рэалізаваны. Трэцяя партыя ў
колькасці 200 штук паступіла ў продаж 18 студзеня.

— Мы і не чакалі, што гэты тавар будзе
карыстацца такім попытам, — прызнаецца Надзея Раманоўская. — У бліжэйшы час
збіраемся звязацца з вытворцам гібкіх каляровых магнітаў. Мінчане прапануюць 6
відаў прадукцыі, прысвечанай Асіповічам. Думаю, новыя магніты па цэнах не
будуць асабліва адрознівацца ад драўляных.

Акрамя таго, турыстаў у кіёсках
“Магілёўсаюздруку” можа зацікавіць і такая сувенірная прадукцыя: папяровыя
сцяжкі (1.000 рублёў), сшыткі з нацыянальнай сімволікай (400-1.300),
штодзённікі (6-14 тыс.), падарункавыя пакеты з гербам (4-6,5 тыс). Менавіта тут
знайшоўся і самы танны нацыянальны сувенір — чырвона-зялёная кардонка з
заклі-кам “Купляйце беларускае!” за 290 рублёў.

Асартымент амаль як ва ўнівермагу

Сярод гарадскіх гандлёвых кропак
“Магілёўсаюз-друку” самы багаты выбар памятных падарункаў прапануе павільён па
вуліцы Паркавай — каля крамы “Свіслач”. Для сувенірнай прадукцыі тут адведзена
асобная шафа.

Пакупнікам прапануюцца лялькі з лёну (11-18
тыс.), абярэгі (6 тыс.), лапцікі (8 тыс.), керамічныя вырабы (10-30 тыс.),
матрошкі (15-20 тыс.), фарфоравыя зубры (12 тыс.), вырабы, прысвечаныя
Магілёву: вымпел (10 тыс.), бірулькі (3 тыс.), буклеты (2 тыс.). Таксама можна
набыць афіцыйную сімволіку вялікіх памераў: дзяржаўны палатняны сцяг (14 тыс.),
драўляны герб, інкруставаны саломкай (24 тыс.); абласны і асіповіцкі гербы з
пластыку (83 тыс.).

Прыемнае здзіўленне выклікаюць 2 стэлажы з
літаратурай айчынных выдавецтваў. На паліцах ёсць энцы-клапедыі па гісторыі
(19-72 тыс.) і культуры Беларусі (26-75 тыс.), кнігі пра нашых знакамітых
дзеячаў (24 тыс.), фотаальбомы (30-53 тыс.).

Самае дарагое выданне — “Папяровыя грошы
Беларусі ад ХVIII ст. да нашых дзён” (81 тыс.), самае папулярнае — “Залатыя
правілы народнай культуры” (22 тыс.). Гэты твор Я.Крука і А.Катовіч аднолькава
добра раскупляецца ва ўсіх гандлёвых кропках “Магілёўсаюз-друку”. Каб дадаць
больш увагі да цікавай кнігі, прадавец павільёна паклала яе прама каля касавага
апарата. Падобна на тое, як кіяскёры лепяць “асіповіцкія” магніты на акенца, у
якое звяртаюцца кліенты.

Як аказалася, у Асіповічах амаль немагчыма
знайсці кнігі па беларускаму фальклору. Пабачыла адну такую толькі ў павільёне
“Магілёўсаюздруку” — выданне “Чароўны свет”, прысвечанае міфалагічным героям і
аздобленае выдатнымі малюнкамі В.Славука. У Магілёве такая кніга каштуе 40
тысяч, у нас — 27.

Не знайсці сёння ў продажы і літаратуры пра
Асіповіччыну і яе знакамітых ура-джэнцаў. У павільёне было толькі адно выданне,
дзе ўзгадваўся наш горад — том энцыклапедыі “Гарады і вёскі Беларусі.
Магілёўская во-бласць”. Яго “забралі” амаль год таму.

Багата фабрычнага і крыху аўтарскага

Прывакзальная плошча — адно з самых бойкіх
месцаў гандлю сувенірамі. Тут пастаянна курсіруе мноства людзей. У вольны час
перад ад’ездам пасажыры зазіраюць у тутэйшую краму “Скарбонка” за самымі
традыцыйнымі беларускімі сувенірамі — льнянымі і глінянымі.

Думаю, вырабы фабрыкі “Белдзяржкераміка” можа
задаволіць чалавека з любым густам і дастаткам. У “Скарбонцы” заўжды ёсць
“стандартная” прадукцыя: посуд (збаны, цукарніцы, талеркі, міскі, кававыя і
гарбатныя сервізы ды інш.) і прадметы інтэр’еру (кветкавыя гаршчкі, кашпо,
вазы). Радашковіцкія керамісты робяць яшчэ і арыгінальныя рэчы. Напрыклад,
чайнік у выглядзе гарбуза, падстаўкі для лімона і яек, кактусніца-кашалёк.
Аматарам гісторыі можна падараваць прыгожыя куфлі з гербамі Мінска і Слуцка.
Тым, каму ўсяго гэтага будзе мала, прадавец прапануе пагартаць каталог
“Белдзяржкерамікі” і зрабіць заказ. Самы танны радашковіцкі выраб (кубак)
каштуе 4 тысячы, самы дарагі (80-сантыметровая падлогавая ваза) — 127 тысяч.

Акрамя фабрычнай керамікі ў краме маюцца і рэчы
ручной работы. Сёлета райста, якому належыць “Скарбонка”, заключыла з цэнтрам
народных рамёстваў дамову на рэалізацыю прадукцыі мясцовых майстроў. Першымі
“ластаўкамі” сталі творы ганчара Дзмітрыя Пале-шчука: асіповіцкі герб (5 тыс.),
падкоўка са званочкам (4 тыс.) і кубачак (8 тыс.).

Хто б мог падумаць, што самым дарагім
нацыянальным сувенірам у горадзе бу-дзе выраб аршанскага льнокамбіната? За
сямейны пасцельны камплект прыйдзецца заплаціць 208 тысяч. У сярэднім жа
пасцельная бялізна каштуе 111-185 тысяч. Па словах прадаўца, такія нятанныя
рэчы даволі добра бяруць замежнікі. Не залежваюцца на паліцах і льняныя абрусы
(18-37 тысяч), наборы сурвэтак (14 тысяч) і ручнікі (9-18 тысяч).

У ролі шукальніцы беларускіх сувеніраў выступіла
Вольга ЖАРНАСЕК.

 

 

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем