Адысея Таццяны Акалодзька №9

Янка Маўр, пачынальнік беларускай прыгодніцкай
літаратуры, ніколі не бываў у краінах, якія апісваў. Ён вандраваў па Вогненнай
Зямлі, Кітаі, Новай Гвінеі выключна седзячы за пісьмовым сталом. У адрозненне
ад яго Таццяна Акалодзька ўсе тыя шматлікія мясціны, пра якія распавядае,
бачыла на ўласныя вочы. Гэта жанчына той выпадак, калі вандроўкі — не зусім
хобі, а хутчэй лад жыцця. Між іншым, піша пра іх Таццяна Фёдараўна не менш
цікава, чым наш класік. І пасля двухгадзіннай гутаркі з ёю адчуваеш сябе,
напрыклад, жыхаром Будапешта сярэдзіны 1970-х гадоў, дзе спакойна можна
сустрэцца з Уладзімірам Высоцкім і патанцаваць пад спевы Мусліма Магамаева…

Народжаная ў цягніку

— Адкуль захапленне падарожжамі? — перапытвае
Таццяна Фёдараўна. — Па гараскопу я — Стралец, а гэта знак, які не ў стане
сядзець на адным месцы. Да таго ж мой бацька — вайсковец. Дадаць да гэтага тое,
што з’явілася на свет у цягніку, і ўсё становіцца зразумелым. Прычым,
са-праўдны дзень майго нара-джэння прыпадае на 5 снежня, але па пашпарце — на
7, калі бацькі прыбылі ў пункт размеркавання таты — Хабараўск — і
зарэгістравалі мяне.

У школу Таццяна пайшла толькі ў 8 гадоў і ўжо ў
Малдавіі, у памежным зачыненым гарадку Унгены. Тут на некаторы час перыяд
вандровак прыпыняецца: тата развітваецца з армейскай службай.

— Але ўжо ў 9 класе марыла ўцячы ў Калінінград.
Прачытала ў “Камсамольскай праўдзе”, што на караблі набіраюць персанал. Тата,
даведаўшыся пра гэта, мне такі “карабель” зрабіў, што забыла, дзе той горад
наогул…

Дарэчы, сваіх бацькоў Таццяна Фёдараўна пакінула
там, на унгенскіх могілках, на самай мяжы з Румыніяй…

Наступны прыпынак — Кіеў

Зараз абітурыенты выбіраюць гарады, дзе хочуць
вучыцца, а раней выбіралі і краіны. Пасля школы Таццяна паступіла ў Кіеўскі
тэхналагічны інстытут, адкуль хутка забрала дакументы — не спадабалася. Аднак
горад вабіў, таму здала іспыты ў тэхнікум кніжнага гандлю.

— Як паступала… Экзаменатар просіць паказаць
на карце шлях ад Кіева да Уладзівастока. Я і паказала, пасля чаго ён, смеючыся,
адзначыў, што ў майго мужа грошай не хопіць, каб так ехаць! — усміхаецца яна.

Яе прынялі. Але тут — іншая бяда: у Малдавіі
вывучала малдаўскую класіку, а тут патрэбна была ўкраінская! Акрамя таго, усе
прадметы выкладаліся выключна на мове Тараса Шаўчэнкі. Дзяўчына ж ведала, што
працаваць паедзе ў Кішынёў, таму вучылася неахвотна. Але праз тры гады яе
паставілі перад фактам: жаданага размеркавання няма, замест яго — Данбас, Ялта
альбо Адэса.

— Данбас — гэта шахты і бруд, Ялта — тлумны
курорт,— успамінае свае развагі Таццяна Фёдараўна. — Вы-брала Адэсу, мяркуючы,
што яна бліжэй да Малдавіі!

Кіньце ваш чамаданны настрой!

Патрапіла ў прэстыжную адэскую кнігарню, якая размяшчалася
на знакамітай Дзерабасаўскай побач з Оперным тэатрам.

— Мы стасаваліся з элітай: акцёрамі,
навукоўцамі, музыкамі, — узгадвае яна. — Людзі гадамі чакалі кнігу, тонамі
здавалі макулатуру… Нешта прадавалі “па блату”, за што атрымоў-валі
“контрамаркі”. У выніку, у Оперны тэатр хадзілі як у кафе, прычым збягалі
адтуль, каб паглядзець “17 імгненняў вясны”!

Ужо тады Таццяна Фёдараўна не прапускала міма
ніводнай экскурсіі. Абыйшла ўсе Карпаты і пакінула надпіс на гары Гавэрла,
аб’ездзіла ўвесь Крым. Водныя вандроўкі проста не палічыць! Але ўвесь гэты час
узгадвала казачны Кіеў.

— Аднойчы прапанавалі працаваць за мяжой — тады
гэта практыкавалася, — працягвае яна. — На рабоце казалі: “Кіньце ваш чамаданны
настрой, там вас ніхто не чакае! Вы што — эмігрантка?”. А прафсаюзы даказвалі
іншае: там хаця б грошы заробіце і тут кватэру зможаце пабудаваць. Так я кінула
Адэсу і паехала ў самае сэрца Венгрыі…

Басейны Будапешта

Паехала Таццяна на 3 гады, а засталася на восем.
Тут пазнаёмілася з мужам і нарадзіла, як кажа, сталічнага будапешцкага хлопца —
сына Андрэя.

— Нягледзячы на тое, што Будапешт — цудоўны
старажытны горад, але запомніўся ён мне брудным, — канстатуе жанчына. — У
Венгрыі амаль няма зон адпачынку, рэк і азёр, іх замяняюць басейны і лазні.
Першыя непрыемна ўразілі: людзі ў іх плавалі без шапачак і адпаведных даведак.
Яшчэ венгры — фанаты кавы і цыгарэт. У цырульні майстар цябе стрыжэ і адначасовы
курыць, паставіўшы побач з табою высокую трохногую попельніцу. Напярэдадні
дзіцячага Новага года (7 снежня) па вялікіх універмагах з фантанчыкамі хадзілі
Дзеды Марозы (Тылапо). Рускія малечы баяліся іх, а мой сын — не. Пабачыць
такога і нясецца да яго на рукі. За гэта атрымоўваў багата падарункаў!

У Венгрыі Таццяна Фёдараўна працавала ў буфеце
“Расія” пры пасольстве, дзе бачыла-карміла многіх вядомых людзей.

Таццяна Фёдараўна Мюнхгаўзен

— Калі да нас прыехала Надзея Румянцава,
дзяўчаты яе абступілі і давай распытваць, — успамінае яна. — Галоўнае, што
цікавіла — узрост, бо вельмі ж маленькай жанчынка была. Высоцкі, калі выступаў
перад ваеннымі, вельмі прасіў, каб яго песні не запісвалі на магнітафоны. У лётчыкаў
ён, дарэчы, спяваў стоячы проста на крыле самалёта. А вось Муслім Магамаеў
адмовіўся што-небудзь пасля канцэрта “на біс” выканаць — матываваў гэта тым,
што няма музычнага суправаджэння…

Асіповіцкі родны кут

Пад канец 1980-х сям’я перабралася ў Асіповічы,
дзе і засталася. Цяпер ужо з сынам Таццяна выязджала на экскурсіі, напрыклад, у
Львоў, дзе яны патрапілі на здымкі “Д’Артан’яна і трох мушкецёраў”. Пасля
развалу СССР выязджаць у краіны СНД стала цяжэй, таму вандраваць сталі больш па
Беларусі. Прычым як з сынам, так і з суседскімі і сяброўскімі дзеткамі. А
паколькі была ў школьным бацькоўскім камітэце, часта вывозіла з сабою цэлыя
класы.

— На самой справе, мала ведаю Беларусь, —
прызнаецца яна, пераліч-ваючы салідны спіс месцаў, дзе паспела пабываць. — Але
паглядзець тут бясспрэчна ёсць на што! Возера Свіцязь, што за 200 кіламетраў ад
Мінска, неверагодна прыгожае і чароўнае. Некаторыя рвуцца ў Турцыю ці Егі-пет,
але яны яшчэ тут нічога не бачылі…

Акрамя таго, што Таццяна Фёдараўна марыць
патрапіць у краіны далёкага замежжа, яе вабіць Віцебшчына, а таксама
Скачальскае возера, што знаходзіцца на Старадарожчыне.

— Мне так багата пра яго распавядалі, што ў
дэталях уяўляю, — кажа яна. — Возера падобнае на Байкал, знахо-дзіцца ў лесе…
Проста казка!.. Чаму зайздрошчу? Здароўю і магчымасцям вандраваць! Дзе б хацела
жыць? У Кіславодску з яго гарамі і чыстым паветрам. Дзе была апошнім разам?
Летась у Смаленску. Ці перадаецца “падарожжаманія” ў спадчыну? Верагодна, сын і
ўнучка таксама любяць вандраваць!..

Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем