Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Дзяржаўтаінспекцыя ўвесь кастрычнік будзе надаваць асаблівую ўвагу мерапрыемствам па папярэджанні ДТЗ у сельскай мясцовасці. На першым плане — выкарыстанне ўдзельнікамі дарожнага руху святлоадбіваючых элементаў. Адсутнасць іх цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 2 базавых велічынь, а тое ж, здзейсненае ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення, — ад 3 да 5 БВ.

«Асабістыя архівы Беларусі канца ХVII-пачатку ХХI стагоддзяў» — так называецца кніга, якая належыць пяру былой выпускніцы СШ № 2 Вользе Iвановай. Наклад яе складае 300 асобнікаў.

У ЦРБ і разлікова-касавых цэнтрах ААТ “Белаграпрамбанк” змяніліся нумары телефонаў: у прыёмную галоўнага ўрача можна дазваніцца па тэл. 77-429, звязацца з аддзеламі пластыкавых картак і кліенцкага менеджменту РКЦ № 13 (Ленінская, 72) — па тэл. 77-478 і 77-482, з начальнікам і касамі РКЦ № 14 (Сумчанкі, 21) — па тэл. 52-479 і 77-486 адпаведна.

Землеўпарадкавальная служба райвыканкама папярэджвае, што штраф на фізічную асобу за неэфектыўнае выкарыстанне зямельнага ўчастка, зарастанне пустазеллем, засмечванне складае да 20 БВ, за самавольны захоп зямельнага ўчастка — ад 10 да 30, за неасвоены ўчастак — да 10 БВ.

542 сям’і выхоўваюць зараз на Асіповіччыне траіх і больш дзяцей, прычым 82 з іх атрымалі статус шматдзетных з пачатку года. За прызначэннем сямейнага капіталу сёлета звярнулася 89 сем’яў.

У Дрычынскім сельсавеце абследавана 230 домаўладанняў, пры ліквідавананні 60 звалак вывезена 300 кубаметраў смецця, адрамантавана 100 м агароджы, знесена 2 пустуючыя дамы, наведзены парадак каля помнікаў і мемарыяльных комплексаў, якіх на тэрыторыі сельсавета налічваеца 10.

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на ўліку знаходзіцца 14392 пенсіянеры. Выдаткі на выплату пенсій летась склалі 45,9 млн руб. За студзень-жнівень выплачана 32,1 млн руб. Сярэдні памер працоўнай пенсіі за жнівень — 280 руб. 09 кап.

Аднаразовую матдапамогу за 8 месяцаў атрымаў 201 пажылы грамадзянін і 28 інвалідаў I і II груп на суму 17870 руб.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость