Новае сельгас- прадпрыемства дзейнічае на Асіповіччыне

Новае сельгас- прадпрыемства дзейнічае на Асіповіччыне

ААТ “Сельгасінвест” — прадпрыемства на Асіповіччыне новае, зарэгістравана ў раёне ў чэрвені. Асноўным відам яго дзейнасці вызначана вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, і таварыства, якое ўжо мае немалы аграрны вопыт у адным з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, актыўна прыступіла да рэалізацыі свайго бізнес-праекта на нашых землях.

Да атрыманых у арэнду 2,5 тысячы гектараў з былых надзелаў ААТ “Заходні-Агра” тут адразу аднесліся з належнай увагай, і няма сумнення, што “Сельгасінвест” дакладна ведае, як эфектыўна распарадзіцца зямельнымі рэсурсамі. Прадпрыемства мае намер на наступны год зрабіць адчувальны ўнёсак у сельскагаспадарчы вал раёна, вырасціўшы 2,5 тысячы тон збожжа, 5 тысяч — зерня кукурузы, 45-50 тысяч тон цукровых буракоў.

сеялка

Напрыканцы верасня пасеяна элітным насеннем 400 гектараў азімай пшаніцы. У поўным аб’ёме былі выкананы падрыхтоўчыя работы: глеба апрацавана гербіцыдамі суцэльнага дзеяння, унесена даламітавая мука для раскіслення глебы, дадзены фосфарныя і калійныя ўдабрэнні.

Зараз ідзе падрыхтоўка ўчасткаў пад сяўбу 2017 года цукровых буракоў. Не сакрэт, што з восені запраўляць зямлю больш мэтазгодна — вясною насенне ляжа ў багатую спажыўнымі рэчывамі глебу. Пад салодкія караняплоды “Сельгасінвест” збіраецца аддаць 1000 гектараў.

Прадпрыемства для выканання запланаванага мае ўсю неабходную тэхніку: трактары з шырокімі магчымасцямі работы з розным прычапным інструментам і ўсялякім навясным абсталяваннем, дыскатары, раскідвальнікі ўдабрэнняў і іншае. У хуткім часе чакаецца паступленне абаротных плугоў, найсучаснейшых апырсквальнікаў. Захоўваецца тэхніка на частцы мехдвара ААТ “Заходні-Агра” — на гэты конт таксама заключаны дагавор арэнды.

Чаму прадпрыемства са 100-працэнтным расійскім капіталам выбрала менавіта Асіповіччыну? Дырэктар таварыства Антон Касынкін абгрунтоўвае такое рашэнне проста: спрыяльны інвестыцыйны клімат, прадукцыйнае ўзаемадзеянне з раённымі ўладамі, высокі ўзровень кадравага патэнцыялу.

западный-агро— Нягледзячы на тое, што ў арэнду дасталася дастаткова складаная зямля, за кошт строгага выканання агратэхнікі, навуковага падыходу да справы, работы з высакаякасным насеннем спадзяёмся атрымаць добрыя вынікі, — падзяліўся разважаннямі Антон Валер’евіч. — Ну а выкарыстанне тэхнічных навінак з навігацыйным начыннем дасць магчымасць укараніць сістэму дакладнага земляробства, дзе механізатар будзе мець толькі ролю інжынера, які сочыць за выкананнем работ тэхнікай. Словам, земляробства па-новаму — рэч цікавая.

Безумоўна, ад дзейнасці “Сельгасінвеста” толькі плюсы і раёну: падмога ў атрыманні прадукцыі раслінаводства, рабочыя месцы (з 8 працаўнікоў таварыства 5 — жыхары Асіповіччыны), ды і падаткі ідуць у мясцовую казну. Супрацоўніцтва і павінна быць агульнавыгадным!

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем