Асіповіччына: яшчэ раз пра банкаўскі пластык №8

Падлічана, што ў нашай краіне ўстаноўлена каля 3
тысяч банкаматаў, звыш 3,5 тысяч інфакіёскаў і больш за 80 імпрынтараў.
Плацёжнымі тэрміналамі аснашчана каля 17 тысяч арганізацый гандлю і сэрвісу. У
іх працуюць каля 30 тысяч плацёжных тэрміналаў. У Нацбанку падлічылі, што за
тры месяцы ў сярэднім ажыццяўляецца каля 340,2 млн. аперацый з выкарыстаннем
банкаўскага пластыку. У беларускіх рублях абарот па іх складае 37.617.316 млн.
рублёў.

Асіповіцкія банкі таксама ўнеслі ў гэтыя лічбы
сваю лепту. Усе яны ажыццяўляюць аперацыі па банкаўскіх картках. Так, па словах
загадчыцы сектара банкаўскіх і пластыкавых картак ААТ АСБ “Беларусбанк” Алены
Сокал, іх аддзяленне мае на ўзбраенні 4 бан-каматы, 11 інфакіёскаў, 25
карт-рыдараў. Таксама ўстаноўлена 79 тэрміналаў, якія абслугоў-ваюць грамадскія
і прыватныя арганізацыі гандлю і сэрвісу. Загадчык сектара па рабоце з
каштоўнасцямі “Белпрамбудбанка” Жанна Манько паведаміла, што іх банк налічвае 9
банкаматаў: 8 — у межах горада, 1 — у вёсцы Лапічы. Задавальняюць патрэбы
людзей і два інфакіёскі. Актыўна вядзецца работа па ўстаноўцы плацёжных
тэрміналаў. Як сказала намеснік кіраўніка “Белаграпрамбанка” Алена Арцёмава, іх
арганізацыя мае 2 банкаматы, у планах на бліжэйшы час — устаноўка яшчэ аднаго.
Акрамя гэтага, працуе 2 інфакіёскі і 16 плацёжных тэрміналаў. Большасць іх
кліентаў карыстаецца пластыкавымі карткамі нацыянальнай плацёжнай сістэмы
“Белкарт”, выкарыстанне якой дае магчымасць здзяйсняць плацёжныя аперацыі без
камісійнага ўзнагароджвання пры аперацыях з наяўнымі грашовымі сродкамі ў
банкаматах іншых банкаў. Паслугамі АПБ ка- рыстаюцца супрацоўнікі 36
арганізацый, а колькасць жа аперацый з выкарыстаннем банкаўскага пластыка
склала за год 151.491 — у беларускіх рублях абарот па іх 22,2 мільярды.

 

Последние новости

Спорт и туризм

В Осиповичах почти десятилетие действует секция таеквон-до

6 августа 2025
Читать новость
Здравоохранение

Как получить бесплатную или частично оплачиваемую за счет бюджета путевку в санаторий? Спросили у специалиста представительства МОУ Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению по Осиповичскому району

6 августа 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси скорректировали правила дорожного движения. Рассказали, что изменится с 1 сентября

6 августа 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах на улице Октябрьской после длительного ремонта открылось женское отделение городской бани

6 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 августа для всех знаков зодиака

6 августа 2025
Читать новость
Власть

Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН

5 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем