Педагагічны марафон на Асіповіччыне №8

«Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе
і кіраўніцкай дзейнасці” — так называецца педагагічны
марафон, які стартаваў у канцы мінулага года і завяршыць сваё шэсце ў
красавіку.

Гэтая работа праводзіцца з мэтай папулярызацыі
выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій і стымулявання дзейнасці
агульнаадукацыйных устаноў па іх укараненні ў адукацыйны працэс і кіраўніцкую
дзейнасць, выяўлення таленавітых, творчых педагагічных работнікаў і стварэння
ўмоў для іх прафесійнай і асобаснай самарэалізацыі.

У рамках правядзення марафону паказваецца
выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках, факультатыўных занятках,
платных гуртках, пазакласных мерапрыемствах, класных гадзінах, у метадычнай
рабоце з настаўнікамі, правядзенні педсаветаў, у дзейнасці школьных бібліятэк і
сацыяльна-педагагічнай службы.

Выявілі жаданне ўдзельнічаць у прапанаваным
«спаборніцтве” амаль усе ўстановы адукацыі. На сёння камісія ўжо пабывала ў
гарадскіх СШ № 3, № 4 і гімназіі, таксама ў Лапіцкай, Цэльскай, Пратасевіцкай і
Ялізаўскай сярэдніх школах, у Осаўскім ВПК д/с- БШ.

Аб агульных выніках даведаемся ў пачатку мая.
Вопыт работы педагогаў, якія прынялі ўдзел у мерапрыемствах, мяркуецца занесці
ў раённы банк дадзеных «Адрасы эфектыўнага педагагіч-нага вопыту”. Аддзел
адукацыі райвыканкама будзе садзейнічаць шырокаму распаўсюджванню прадстаўленых
напрацовак, прапагандуючы іх на пасяджэннях метадычных аб’яднанняў, семі-нарах,
а таксама праз работу майстар-класаў.

 

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем