Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 12 па 18 верасня ў рамках СМ “Мак” на двух прысядзібных участках асіпаўчан выяўлена і знішчана па 0,5 кг дзікарослых канопляў. Гаспадары сядзіб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Устаноўлена асоба мужчыны, які 8 жніўня скраў маёмасць з будоўлі на тэрыторыі вайсковай часці. Выяўлена месцазнаходжанне 3 грамадзян, што хаваліся ад суда і следства. 18 жніўня ў жыхара в. Лапічы канфіскаваны скрутак з рэчывам расліннага паходжання.

РАСК

Узбуджаны 2 крымінальныя справы ў дачыненні двух непрацуючых асіпаўчан, якія ў ліпені скралі з двара дома па  вул. Ленінскай чыгунныя гіры і іншую маёмасць.

23-гадовы раней судзімы жыхар райцэнтра ноччу 14 жніўня спрабаваў сагнаць аўтамабілі “ВАЗ” і “Фольксваген”, што стаялі ў дварах шматпавярховак па вул. Сумчанкі.

12 бутэлек гарэлкі выкраў з хаты пенсіянеркі непрацуючы раней судзімы мужчына. Частка выкрадзенага канфіскавана.

ДАI

Папярэджана 126 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 39 ліхачоў, 11 пешаходаў. Адбылося 12 ДТЗ.

Увага! Па 29 верасня праходзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам найменш абароненых катэгорый удзельнікаў дарожнага руху — пешаходаў, веласіпедыстаў, вадзіцеляў коннага транспарту. Згодна з ч. 1 арт. 18.23 КаАП адсутнасць святлоадбіваючых элементаў цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 2 базавых велічынь; тое ж, здзейсненае ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення, — ад 3 да 5 БВ.

ДАI нагадвае: 22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля, які праводзіцца з мэтай прапаганды ідэі пешага і веласіпеднага спосабаў перамяшчэння і выкарыстання грамадскага транспарту.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу грошай з карт-рахунку пры дапамозе банкаўскай карты. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 грамадзян, якія былі ў вышуку. Складзена 20 матэрыялаў аб здарэннях і  65 адміністрацыйных пратаколаў. Суправоджаны 62 цягнікі, з іх знята 8 правапарушальнікаў.

IАЖіРС

Складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы па фактах крадзяжу рыбы з сажалак “Рыбгаса”, па аднаму — за забруджванне вады, лесу, незаконную рыбалку, непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем