Верныя Айчыне №5

Пастановай Вярхоўнага Савета краіны ад 11.02. 1994 г. 23 лютага быў
абвешчаны Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта
ўсенароднае свята ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў і пераемнасць ратных
традыцый, самаадданае служэнне Радзіме і прызнанне вялікіх заслуг беларускіх
воінаў перад дзяржавай.

Сёння Узброеныя Сілы краіны прыведзены ў
адпаведнасць з сучаснай ваенна-палітычнай абстаноўкай, змяніўшайся сутнасцю
вайны і характарам узброенай барацьбы. I гэта надзейна гарантуе нашу ваенную
бяспеку.

З’яўляючыся памочнікам і рэзервам арміі,
добраахвотнае таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту сваёй галоўнай
задачай бачыць садзейнічанне ў падрыхтоўцы насельніцтва да абароны роднай
Айчыны. У гонар узгаданага дня саветы Асіповіцкай раённай аргструктуры ДТСААФ і
раённай арганізацыі саюза афіцэраў прынялі рашэнне аб правядзенні з 23 студзеня
па 23 лютага месячніка абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы, і мы
заклікаем усіх прыняць у ім актыўны ўдзел, што будзе толькі спрыяць далейшаму
ўмацаванню сувязей арміі і народа, любові і павагі да нашых Узброеных Сіл.

Вячаслаў IЛЬIНСКI, старшыня райсавета ДТСААФ.

 

Последние новости

Профилактика

Отдых на воде. Как не случиться беде?

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Газета выступила — что сделано? Территорию на Проектируемой, 6 в Осиповичах очистили от кустарника

6 мая 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Преподаватель из Осиповичей стала лучшей в республиканском конкурсе «Авто Леди‑2026»

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

6 мая 2026
Читать новость
Общество

7 мая в Осиповичах перекроют улицу Сумченко: схема объезда и изменения маршрутов автобусов

6 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем