Чвэрць жыцця — у Асіповічах №4

Адукацыя, медыцына, гандаль — гэта толькі
асобныя сферы, у якіх абсалютную большасць працаўнікоў складаюць жанчыны.
Банкаўская сістэма таксама з ліку такіх галін. Але ў адрозненні ад яе іншых
мясцовых структур аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” узначальвае — у верасні можа
адзначаць ужо 15-годдзе — якраз прадстаўнік моцнага полу. Пакуль жа днямі
Уладзімір Міхайлавіч Басалбасаў у шасцідзясяты раз прымаў віншаванні з нагоды
дня нараджэння…

Нарадзіўся ён у Дрыбін-скім раёне, аднак у школу
пайшоў у Чавусах: перабраліся туды пасля пераводу бацькі загадчыкам райаддзела
адукацыі. Пасля 10-годкі — армейская служба, потым — падрыхтоўчае аддзяленне
інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава ў сталіцы, вучоба на стацыянары і
накіраванне на працу ў Крычаў, у аддзяленне Дзяржбанка. 8 гадоў — начальнік
аддзела, 11 — намеснік кіраўніка. І ўрэшце — нашы Асіповічы, якія сёння ён ужо
па праву лічыць і сваімі.

— Мы — ААТ “Белагра-прамбанк”, таму асноўныя
кліенты, якім аказваем крэдытную падтрымку, — прад-прыемствы і арганізацыі
аграпрамысловага комплексу, — гаворыць Уладзімір Міхайлавіч. — Менавіта сюды
ідуць самыя сур’ёзныя крэдытныя ўліванні, летась, напрыклад, вялікія — больш за
8 мільярдаў — пайшлі на рэканструкцыю і развіццё малочнага камбіната.
Павялічваецца і колькасць кароткатэрміновых крэдытаў для разлікаў
сельгаспрадпрыемстваў за малочную прадукцыю. Плюс, працуем па накірунках,
вызначаных адпаведнымі нарматыўнымі дакументамі: фінансуем будаўніцтва,
капрамонт, тэхпераабсталяванне і рэканструкцыю гаспадарак, будаўніцтва жытла і
іншыя. На сёлетні год галоўнае для раёна на вёсцы — будаўніцтва трох сучасных
малочнатаварных ферм, якія з’явяцца ў калгасах “Новы шлях”, “Ясень” і “Чырвоны
ўдарнік”. Наша задача — выдаць доўгатэрміновыя крэдыты, якія “цягнуць”
прыкладна на 20 мільярдаў рублёў на кожную гаспадарку. Сельгаспрадпрыемствы ўжо
вызначыліся з бізнес-планамі, таму хутка адкрыем фінансаванне і справы пойдуць.
Дарэчы, апошняе яшчэ раз пацвярджае, з якой адказнасцю дзяржава ставіцца да
вясковых спраў, як рэальна і істотна падтрымлівае сяло.

Наконт работы ён можа размаўляць доўга. І не
павярхоўна, а якраз грунтоўна, адказваючы, як гаворыцца, за кожнае сваё слова.
Што, па вялікаму ліку, не дзіўна: з семдзесят сёмага года ў банкаўскай сістэме,
сутыкаўся за гэты, далёка не заўсёды стабільны, час з многім і розным…

Сам Уладзімір Міхайлавіч з сям’і педагогаў, але
дзеці настаўнікамі не сталі. Старэйшы брат Генадзь скончыў медвучылішча, а
потым рэзка змяніў накірунак дзейнасці: здабываў нафту ў Гомельскай вобласці,
потым рабіў у будаўнічай галіне. Малодшы Віталь “тэхнар” — пасля вучобы ў
Магілёўскім вучылішчы электрыкаў працуе ў Чавусах на льнозаводзе.

— Маці выкладала матэматыку, таму з гэтым
прадметам сябраваў яшчэ ў школе, — канстатуе мясцовы банкір, — аднак ні
сапрамат, ні нейкія іншыя тэхнічныя дысцыпліны не вабілі. Таму, мусіць, гэта і
паспрыяла на выбар будучай спецыяльнасці. І добра, што ўгадаў, не расчараваўся
ў рабоце, якой штодня займаюся.

А вось яго сыны пайшлі па бацькоўскаму шляху:
абодва скончылі Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, і старэйшы ўжо
наогул “дагнаў” Уладзіміра Міхайлавіча ў прафесійным росце — кіруе аддзяленнем
ААТ “Белагра-прамбанк” у Крычаве. Аляксандр яшчэ халасцякуе, а ў Сяргея ўжо
двое сыноў, так што дзядуля з бабуляй — з Раісай Іванаўнай поруч ідуць па жыцці
39 гадоў! — не нарадуюцца на ўнукаў.

— Жанчын і на рабоце хапае, — усміхаецца галава
сям’і Басалбасавых, — таму сярод самых блізкіх людзей абсалютная большасць
менавіта мужыкі: два браты, два сыны, двое ўнукаў! Таму, напэўна, мне і
падабаецца    чыста мужчынская справа —
загоннае паляванне. Нядаўна з падачы сына набылі дачу, дык на агульнай нарадзе
вызначылі не толькі з зямлёй сябраваць, а і абавязкова там добрую лазню
паставіць. А калі задача пастаўлена, то яе трэба выконваць, правільна?

Належны тыл — добры настрой і на працу. І ў
калектыва, які ўзначальвае гэты сціплы, разважлівы чалавек, усё атрымліваецца
няблага: аддзяленне працуе стабільна, рэнтабельна і мае няхай і не надта
вялікі, але іменна прыбытак. І мэтанакіравана працягвае развівацца: напачатку
зрабілі рамонт уласнага будынка, летась адкрылі ў цэнтры горада сучасны
разлікова-касавы цэнтр, у сёлетніх планах усталяванне там банкамата,
камп’ютарнае “пераўзбраенне” і г.д.

Уладзімір Міхайлавіч станоўча ставіцца да
павелічэння банкаў у краіне — кліент павінен мець магчымасць выбраць той,
прапаноўваемыя паслугі якога задавальняюць, а таму і давераную дзяржавай
“вотчыну” трымае на належным узроўні. Такі адказна-грунтоўны падыход да
даручанай справы прыносіць карысць як падначаленаму калектыву, так і шматлікім
кліентам аддзялення. І нядаўняе ўручэнне кіраўніку Ганаровай граматы
райвыканкама — яскравае таму пацвярджэнне.

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Власть

На совещание у Лукашенко вынесен вопрос совершенствования деятельности КГБ

7 августа 2025
Читать новость
Общество

Несовершеннолетние правонарушители на объектах железнодорожного транспорта. Вриод начальника Осиповичского РОВД поделился подробностями и напомнил о правилах безопасности

7 августа 2025
Читать новость
Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах. Что посмотреть на неделе?

7 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 7 августа для всех знаков зодиака

7 августа 2025
Читать новость
Спорт и туризм

В Осиповичах почти десятилетие действует секция таеквон-до

6 августа 2025
Читать новость
Здравоохранение

Как получить бесплатную или частично оплачиваемую за счет бюджета путевку в санаторий? Спросили у специалиста представительства МОУ Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению по Осиповичскому району

6 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем