Праца — рэч цікавая №4

Як прынята, студзень — час падвядзення вынікаў
работы за папярэдні год. Якім ён быў для жывёлагадоўлі на Асіповіччыне і аб
планах-2011 расказвае першы намеснік начальніка райсельгасхарчу па
жывёлагадоўлі Алена Кадуш:

— Ужо адышоўшы ў гісторыю 2010 год можна назваць
адносна стабільным. Нельга сказаць, што мы зрабілі нейкі прарыў у развіцці
жывёлагадоўлі, але заваяваных рубяжоў не страцілі. Больш таго, намеціліся
пэўныя прагрэсіўныя тэндэнцыі. I яны тычацца як вытворчасці мяса, так і малака.

У раёне ёсць станоўчы вопыт у мясной
жывёлагадоўлі — напрыклад, СВК “Калгас “Ясень”. Тут займаюцца развядзеннем
быкоў абердзін-ангусаў, якія адметны хуткім выспяваннем, добрай укормленасцю,
іх мяса мае высокую якасць і адпаведна цэніцца, у тым ліку за мяжой. Дзякуючы
тонкавалакністаму, не жылістаму мясу, абердзін-ангус заўсёды запатрабаваны як
для чыстапароднага развядзення, так і для скрыжоўвання. Справа гэтая ў нас на
цяперашнім этапе знаходзіцца ў стане актыўнага развіцця: зараз падрастаюць
цяляты-абердзіны ўжо другога пакалення. Вядзецца аналітычная дзейнасць:
да-следаванні і параўнальны аналіз, супастаўляюцца вынікі вырошчвання звычайных
цялят і абердзін-ангусаў. Зразумела, што займацца апошнімі больш выгадна, калі
вы хочаце атрымліваць мяса.

Што тычыцца малака, то з другога паўгоддзя мы
пачалі атрымліваць значна большую колькасць “экстры”. Дарэчы, зараз яе
закупачная цана 1.210 рублёў за кілаграм, тады як першага гатунку, напрыклад,
965. Вось і лічыце. Гаспадаркі таксама навучыліся лічыць. У лідары па “экстры”
выйшлі філіял “Белшына-агра” — 41,6% ад агульнай колькасці здадзенага малака па
году, “Авангард” — 33,9%. Зараз жа адпаведныя лічбы значна вышэйшыя. Добра
ідуць справы ў гэтым кірунку ў “Лапічах”, “Райаграпрамтэхзабеспячэнні”.

— Якія асноўныя планы на 2011 год?

— У першую чаргу — будаўніцтва малочнатаварных
ферм у “Авангардзе”, “Ясені” і “Новым шляху”. У “Карытным” будзе рэканструяваны
кароўнік і ўстаноўлена даільная зала — гэта зойме і 2012 год. Адбудзецца
перабудова памяшкання пад свінаферму ў Коханаўцы. У рэканструяванай пабудове ў
Вяззі з’явяцца “электрамамы”. Дарэчы, мы ўжо пераканаліся, што выкормліваемыя
такім чынам цяляты даюць большыя прывагі, ды і сачыць за станам іх здароўя
аказваецца прасцей. Што ні кажы, а ўкараненне новых тэхналогій хутка даказвае
сваю эфектыўнасць.

— Вы, Алена Васільеўна, на пасадзе намесніка
начальніка райсельгасхарчу знаходзіцеся нядаўна, і многім працаўнікам ферм, ды
і не толькі ім, цікава будзе крыху бліжэй пазнаёміцца…

— Родам я з суседняга — Бабруйскага — раёна. З
дзяцінства марыла стаць урачом. Прычым, мне было не так і важна, каго лячыць у
будучыні — людзей ці жывёл: жывое, яно і ёсць жывое. Галоўнае — дапамагаць і
бачыць вынік сваёй работы. Мабыць, менавіта таму ёсць схільнасць да розных
“лекарскіх” эксперыментаў. У 1999 годзе паступіла ў Віцебскую ордэна “Знак
Пашаны” дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Пасля завяршэння вучобы ў
2004 годзе пачала самастойнае працоўнае жыццё ў “Гіганце”. Потым рабіла па спецыяльнасці
ў “Калгасе імя Неўскага”. Гэтыя гаспадаркі па-добраму славяцца на Бабруйшчыне.
I хоць адразу цяжкавата было, затое зараз я ўдзячна маім былым кіраўнікам, што
многаму навучылі.

У Асіповіцкім раёне з 2009 года. Перад тым, як
апынулася ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, займала пасаду
вет-урача ў філіяле “Белшына-агра”. Дзякуючы дружнаму калектыву і разуменню
кіраўніцтва працаваць было цікава — нягледзячы на тое, што гаспадарка вялікая і
работы заўсёды хапала. Пакуль што сваёй сям’і не маю, і гэтым у поўным сэнсе
карыстаюся: стараюся траціць вольны час на паглыбленне ведаў, цікаўлюся
прафесійнай літаратурай па заатэхніі і ветэрынарыі. Праца на новым месцы — гэта
заўсёды вельмі адказна. Iмкнуся выконваць свае абавязкі як мага лепш, бо
разумею, што многае залежыць і ад мяне.

 Гутарыла

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем