Асіповіцкіх школьнікаў цікавіць многае №3

Мінулы год быў багатым на важныя падзеі. У
маладзёжным асяроддзі вялікі рэзананс мела праводзімая з 14 красавіка па 25 мая
Усебеларуская акцыя БРСМ і БРПА “Пытанне Прэзідэнту”. Нашы юнакі і дзяўчаты
таксама не засталіся ў баку ад агульнай справы: больш за сотню пытанняў было
накіравана з Асіповіччыны. Раз ёсць пытанне — існуе і адказ. З некаторымі з іх
знаёмім чытачоў “раёнкі”.

— Сёлета я заканчваю дзявяты клас* Красненскага
ВПК дзіцячы сад-базавая школа. Наша школа малакамплектная, таму мяне хвалюе яе
далейшы лёс, тым больш, што ў пачатковых класах вучыцца малодшы брат. (Кацярына
Савіна)

— Чаму ў школах уведзены дзелавы стыль адзен-ня,
а не адзіная школьная форма? (Хрысціна Бялова, СШ № 1, 11 клас)

— Ці плануецца ў будучым адзіны дзяржаўны
экзамен для вучняў агульна-адукацыйных школ і гімна-зій? (Таццяна Дамарад, СШ №
3, 9 клас)

— Па якой прычыне бу-дзе ўведзены экзамен па
замежнай мове? (Вікторыя Багдановіч, СШ № 3, 9 клас)

Адказвае
начальнік аддзела адукацыі Наталля Шаўчэнка:

— Закрыццё ДУА “Красненскі ВПК д/с-БШ” у
бліжэйшы час не плануецца.

— У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі
РБ № І-06-20/52 ад 19.03. 2009
г., № І-07-20/58 ад 21.03.2010 “Аб некаторых пытаннях,
вызначаючых патрабаванні да нашэння адзення дзелавога стылю вучнямі ў
агульнаадукацыйных установах”, у школах раёна ўведзены дзелавы стыль адзення.
На педагагічных саветах гэтае пытанне абмеркавана і прыняты рашэнні аб
абавязковым нашэнні ўсімі вучнямі адзення дзелавога стылю. Патрабаванні да
формы адзення школьнікаў замацаваны ва ўставах і правілах унутранага распарадку
ўстаноў адукацыі. Увядзенне адзінай школьнай формы нарматыўнымі дакументамі не
прадугледжана.

— Пытанне ўвядзення адзінага дзяржаўнага
экзамену для вучняў агульнаадукацыйных устаноў зараз не разглядаецца.

— З 1 верасня 2010 года ўнесены істотныя змены ў
парадак арганізацыі вывучэння замежнай мовы ва ўсіх тыпах агульнаадукацыйных
устаноў: павялічана колькасць вучэбных гадзін, адводзімых на вывучэнне мовы;
прадугледжана дзяленне класа на тры групы; прынята рашэнне аб увядзенні абавязковага
экзамену па замежнай мове на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пачынаючы з
2012-2013 вучэбнага года. Мэта змяненняў — стварэнне спрыяльных умоў для
авалодвання школьнікамі вуснай мовай, падрыхтоўка іх да выкарыстання замежнай
мовы як сродку зносін.

— Ці будзе ў бліжэйшы час у г.Асіповічы
пабудавана новая бальніца? Існуючая ж не можа змясціць усіх, каму патрабуецца
медыцынская дапамога? (Таццяна Шафран, СШ № 1, 11 клас)

— Чаму ў медыцынскіх работнікаў такая нізкая
зарплата? (Ганна Лабасюк, СШ № 3, 11 клас)

Адказвае
галоўны ўрач установы аховы здароўя “Асіповіцкая ЦРБ” Яўгеній Цхаўрэбаў:

— Рашэнне аб будаўніцтве лячэбнага корпуса на
100 ложкаў у 2011 годзе ўжо прынята.

— На працягу 2010 года зарплата медработнікаў
неаднаразова павышалася, і на 01.12.2010 г. сярэдняя зарплата ўрачоў нашай ЦРБ
склала 2.003.333 рублі, сярэдняга медперсаналу — 1.117.737 рублёў.

— Ці будзе павялічаны тэрмін службы ў арміі да
двух гадоў? (Аляксандр Пуціла, Лапіцкая СШ)

— Я мару стаць афіцэрам пагранічных войскаў.
Якім чынам магу гэта зрабіць? Ці лічыцца гэтая прафесія зараз прэстыжнай?
(Максім Барсукоў, Жорнаўская СШ)

Адказвае
ваенны камісар Асіповіцкага раённага ваеннага камісарыята падпалкоўнік Мікалай
Гоман:

— Змяненне тэрмінаў службы ў бліжэйшы час не
плануецца.

— Афіцэр-пагранічнік — прафесія вельмі
ганаровая. Сутнасць яе заключаецца ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны ў
пагранічнай прас-торы. Без высокага прафесіяналізму, патрыятызму, ідэалагічнай
падрыхтоўкі выканаць гэтую задачу не рэальна. Служба на граніцы была і ёсць
удзел моцных духам, мужных і смелых мужчын. Пагранічнікам можа стаць далёка не
кожны. Неабходна не толькі здаць выдатна экзамены, але таксама прайсці медыцынскае
і псіхалагічнае абследаванне. У мэтах удасканальвання кадравага забеспячэння
органаў па-гранслужбы Прэзідэнт краіны падпісаў Указ № 237, які прадугледжвае
стварэнне Інстытута пагранічнай службы Беларусі на базе пагранічнага факультэта
Ваеннай акадэміі Беларусі ў Мінску. Зараз падрыхтоўка курсантаў на пагранічным
факультэце Ваеннай акадэміі адбываецца па спецыяльнасцях: “Упраўленне
падраз-дзяленнямі органаў пагранічнай службы”, тэрмін навучання 5 гадоў і
“Ідэалагічная работа ў падраздзяленнях (органы пагранічнай службы)” — 4 гады.
Сярод іншых неабходных дакументаў паступаючыя сюды павінны прадставіць
сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай (рускай) мове,
матэматыцы і гісторыі Беларусі.

— Ці будзе ў нас у гора-дзе хуткасная чыгунка?
(Дзмітрый Перапяліца, СШ № 3, 5 клас)

— Ці ёсць фінансавая магчымасць паменшыць плату
за праезд вучням і студэнтам у перыяд навучання на 50%? (Кацярына Драко, Юлія
Абоева, Лілія Ждановіч, Асіповіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж)

Адказвае
начальнік станцыі Асіповічы Віктар Ціхановіч:

— Беларускай чыгункай распрацавана і выконваецца
праграма павышэння хуткасцей руху паяздоў на ўсіх кірунках на працягу 5 гадоў.
У рамках яе плануецца закупка новых электравозаў, вагонаў, якія забяспечваюць
бяспеку і камфорт пасажыраў пры больш высокіх хуткасцях руху, пачынаецца
электрыфікацыя чыгуначнага пуці на кірунку Асіповічы-Жлобін-Гомель, на ўсіх
напрамках адбываецца капітальны рамонт пуцявой гаспадаркі.

— Пры карыстанні чыгуначным транспартам ільготы
даюцца асобам, якія ўваходзяць у пералік ільготнікаў, зацверджаных Законам “Аб
дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый
грама-дзян”. Асабістых сродкаў для ўстанаўлення і фінансавання льготных
перавозак Беларуская чыгунка не мае.

* Клас і
месца вучобы ўдзельнікаў указаны на момант правядзення акцыі “Пытанне Прэзідэнту”.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость
Власть

ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем