Асіповіцкі раён: пасёлку Сасновы — 50!

Асіповіцкі раён: пасёлку Сасновы — 50!

У мінулую нядзелю жыхары Сасновага святкавалі 50-годдзе са дня заснавання пасёлка. Мерапрыемства, арганізаванае Сасноўскім сельскім клубам пры падтрымцы Лапіцкага сельвыканкама, з’яднала як прадстаўнікоў старэйшага пакалення, так і моладзь.

сосновый02 сосновый05 сосновый04

— Святкаванне дня заснавання — добрая традыцыя, якая павінна мець месца ў кожным населеным пункце, — адзначыў старшыня сельскага Савета Аляксандр Гарадзілаў, які выступіў перад землякамі з прывітальным словам. — Гэта выдатная нагода для жыхароў не толькі пабачыцца, але і даведацца больш пра сваю малую радзіму. Што тычыцца Сасновага, то створаны ён у 1966 па ініцыятыве саюзнага вузла радыёвяшчання. Пасёлак дасюль захаваў сваю прыгажосць і ўтульнасць. Сюды заўсёды прыемна наведацца.

сосновый03 сосновый01 сосновый06

У праграме было шмат цікавага: успаміны пра галоўныя падзеі жыцця паселішча, ушанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, старажылаў, заслужаных вяскоўцаў. У гэты традыцыйны спіс арганізатары ўключылі маладыя сем’і і сем’і “са стажам”, а таксама пары, у якіх у бягучым годзе нарадзілася дзіця. Не засталіся без добрых слоў у свой адрас працаўнікі амбулаторыі, кацельні, бібліятэкі, крамаў, дзіцячага садка, райінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.

сосновый11 сосновый07 сосновый12 сосновый13

Добры настрой стваралі музычныя нумары ў выкананні мясцовых артыстаў — народнага калектыву “Журавушка” і юных талентаў з творчых аб’яднанняў клуба. Безумоўна, не абышлося без разнастайных конкурсаў, выставы мясцовых майстрых і прадстаўленых працаўнікамі клуба пачастункаў. Нават спякота не перашкодзіла жыхарам Сасновага і навакольных вёсак атрымаць асалоду ад свята. Да таго ж, амаль ніхто з тых, хто прыйшоў на іншых паглядзець ды сябе паказаць, не вярнуўся дадому з пустымі рукамі. Кульмінацыяй свята стала традыцыйная бяспройгрышная латарэя, на якую вяскоўцы не шкадавалі па 2 рублі за білет. 20 прызоў загадчык клуба Лілія Шаржановіч з гумарыстычнымі каментарыямі ўручыла пераможцам. А галоўны прыз — новыя граблі — папоўніў асартымент сельскагаспадарчага інвентару старшыні сельсавета.

сосновый08 сосновый09 сосновый10

Урачыстасць засталася ўжо ў новай гісторыі Сасновага, але адметны дзень будзе ўспамінацца яшчэ доўга: у нас не так шмат падзей, якія дазваляюць сабрацца разам.

Ганна ШАРАМЕТ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем