Мёд — справа тонкая №3

Калі б можна было, у класіфікацыю відаў
мастацтва дабавіла б і пчалярства. Скажаце, што тут такога незвычайнага? І сама
раней так думала, пакуль не пазнаёмілася з градзянскім пчаляром Іосіфам Бурко.
Па-сапраўднаму ўлюбёны ў сваю справу, ён змог так пра яе расказаць, што
з’явілася ўпэўненасць: пчала — гэта вам не проста нейкае насякомае, гэта —
адзін з вянцоў прыроды. Узяць хаця б той факт, як насельнікі вулляў будуюць
свае ўзаемаадносіны. Ніякага вам тут панібрацтва — нарадзіўся рабочай пчалой, значыць,
працуй. І настолькі ўсё ў іх зладжана, што можна пазайздросціць!

Не будзем гаварыць пра тое, што гэтыя маленькія
істоты — узор працавітасці, вынослівасці і нават самаахвяравання, калі хочаце.
Сяброўства з імі для людзей вельмі карыснае — узяць хаця б той факт, што сярод
жыхароў планеты, якія перасягнулі 100-гадовы рубеж, 76% — пчаляры.

Чаму людзі выбіраюць гэтую прафесію? У кожнага —
свая нагода. Іосіф Зігмундавіч памятае такі выпадак. Яго, малога хлапчука,
паслалі да сваякоў за мёдам — захварэла мама. Ён нёс шкляначку, адчуваючы
неверагодны водар, які ўвабраў у сябе і энергію сонца, і подых летняга ветрыку,
і жыццёвую сілу розных кветачак. О, як хацелася ўзяць і з’есці гэтыя “лекі”!
Тады Юрка — так часцей хлопца звалі — даў сабе абяцанне: у будучыні зрабіць
так, каб кожнаму хапіла прыроднага ласунку. І з цягам часу ад свайго не
адступіўся. Вывучаў таямніцы жыцця пчол у Смілавіцкім тэхнікуме. Пасля служыў у
арміі на Далёкім Усходзе, працаваў на пчалярным прадпрыемстве — было цэлых
1.125 пчоласямей! — у Ашмянскім раёне. Потым рабіў пчаляром у Астравецкім і
Асіповіцкім лясгасах. Зараз займаецца пчалярствам “для душы”, а працуе ў
каменіцкай кацельні.

У Бурко 70 сямей пчол. Гаспадар мае качавую
пасеку. З цягам часу стала зразумела, што “мабільны” варыянт больш выгадны:
размяшчаецца там, дзе ёсць меданосы. Пры гэтым значна скарачаецца шлях да
вулею. Пчала працуе ўвесь светлавы дзень, значыць, больш разоў вернецца з
“жыццёвым нектарам”.

Адна з умоў поспеху пчалярскай справы —
правядзенне селекцыйнай работы. Трэба сачыць за якасцю матак. Яны, дарэчы,
могуць жыць цэлых 7 гадоў, хаця ўсё ж пажадана мяняць штогод, тады як рабочая
пчала ў летні перыяд “зношваецца” літаральна за месяц. Пчаліная матка адкладвае
ў суткі каля дзвюх тысяч яек. Тэрміны з’яўлення пчол на свет залежаць ад іх
“рангу”. Напрыклад, звычайная пчала “выспявае” за 21 дзень, матка — 17, а
труцень — цэлых 24.

Многімі пчалінымі сакрэтамі валодае Бурко.
Пастаянна павышаць свае веды ў гэтай галіне, быць “на грэбні хвалі” дапамагае
членства ў саюзе пчаляроў “Бортнік”, які аб’ядноўвае каля 700 аматараў і
прафесіяналаў з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін.

Іосіфу Зігмундавічу можна быць упэўненым, што
справа яго не прападзе: вывучыўся на пчаляра ў тэхнікуме і ўжо працуе ў
Асіповіцкім лясгасе малодшы сын Віталь. Зараз ён студэнт-завочнік Беларускай
сельскагаспадарчай акадэміі. Хлопец захапіўся бацькоўскай справай яшчэ ў
дзяцінстве. Колькі сябе памятае — заўсёды побач былі пчолы.

Пацікавілася ў бацькі з сынам, ці выгадная іх
справа. Ёсць прыбытак, але нямала і клопату. Наогул, пчалярства ў Беларусі ў
параў-нанні з іншымі краінамі развіта слаба. Не выключэнне і наш раён. І хоць
пасекі ёсць амаль у кожным калгасе — налічваецца 358 пчоласямей, але аддача ад
гэтага зусім нязначная. Ды і са спецыя-лістамі туга. У райсельгасхарчы такая
адзінка наогул не прадугледжана, ёсць пчаляр толькі ў райветстанцыі. Калі ж
нармальна займацца пчоламі, то можна мець добрыя вынікі — гэта пацвярджаецца на
прыкладзе прыватнікаў. Што тычыцца гаспадарак, наяўнасць паблізу вулляў можа
павысіць ура-джайнасць рапсу, напрыклад, у 2-3 разы…

Не магла не даведацца аб парадах, як і дзе лепш
набываць якасны мёд і яго адрозненнях ад падробкі. Па-першае, трэба звяртаць
увагу на гатунак. Беларускі мёд у асноўным з разнатраўя, яшчэ можа быць з
грэчкі і рапсу — і то з пэўнай доляй утрымання. Бываюць казусы, калі,
напрыклад, прапануюць мёд з арэшніку або падарожніку — яго не можа быць у
прынцыпе, бо гэтыя расліны не меданосы. Не можа прадавацца бітонамі і мёд з так
называемым матачным малачком — гэты “эліксір маладосці” здабываецца толькі
спецыялістамі і ў вельмі невялікіх колькасцях. Па сваёй кансістэнцыі мёд
павінен быць аднародным, не расслойвацца. Аб якасці прадукту раскажа і яго
ўдзельная вага. Так, літровы слоік мёду не павінен важыць менш за 1.400 грамаў.
Калі гэтая лічба ніжэйшая — перад вамі фальсіфікацыя. Лепш за ўсё набываць
каштоўны янтарны прадукт у спецыялізаваных крамах, дзе ён праходзіць рознабаковае
даследаванне. Асіпаўчанам можна не баяцца купляць мёд і на рынку — наўрад ці
мясцовыя пчаляры рызыкнуць прапаноўваць няякасны тавар землякам: усе тут усіх
ведаюць. А аднойчы скампраментаваўшы сябе, можна страціць сваіх пакупнікоў
назаўсёды. Рызыкоўна набываць мёд на так званых кір-машах, дзе ён рэалізуецца ў
вялікіх аб’ёмах. Часцей за ўсё там ім гандлююць прос-та прадаўцы, якія і самі
могуць не ведаць, якой якасці іх тавар. Не варта “разжывацца” мёдам і ў
незнаёмых “карабейнікаў” — тут таксама не можа быць ніякіх гарантый.

Не ўдалося злавіць “шаўцоў без ботаў” і на
пытанні, ці спажываюць самі пчаляры мёд.

— Ядзім усёй сям’ёй, прычым у вялікай колькасці,
— падзяліўся Іосіф Зігмундавіч. — Кожны любіць “свой” мёд: я, напрыклад, крыху
закрышталізаваны, Віталь — больш цякучы, жонка Ірына — менавіта ранні:
жоўценькі, з дзьмухаўцаў. З восені да вясны ўсе разам спажываем літраў 60 — з
улікам таго, што дапамагае і сям’я старэйшага сына Аляксандра, які жыве ў
Мінску.

Апошнім аргументам на карысць мёду стала
пры-знанне гаспадара, што ўжо гадоў 20 ён не ведае, што такое прастуда. Наўрад
ці трэба яшчэ што-небудзь дадаваць…

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

В Осиповичах прошло пленарное заседание выездной сессии Могилевского Совета депутатов

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Способствовать росту и не оттягивать деньги из экономики. Лукашенко обозначил задачи для банковской системы

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Криптовалюта и крипторынок. Лукашенко ставит вопрос об их дальнейшей судьбе в Беларуси 

12 августа 2025
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “Осиповичи” — ФК “Днепр” — 0:2

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Збіраемся ў школу. Крамы і індывідуальныя прадпрымальнікі гатовы да наплыву пакупнікоў: асартымент неабходных тавараў вельмі шырокі — на любы густ і кашалёк.

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 августа для всех знаков зодиака

12 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем