Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Асіповіцкага райвыканкама далучылася да акцый, прысвечаных Дню ведаў

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Асіповіцкага райвыканкама далучылася да акцый, прысвечаных Дню ведаў

1 верасня — несумненна выдатная нагода для таго, каб у чарговы раз дапамагчы тым, каму гэта патрэбна. Менавіта так вырашылі ў райсельгасхарчы і правялі сваю перадшкольную акцыю. Iніцыятарамі і арганізатарамі добрай справы сталі намеснік старшыні райвыканкама — начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Захарчук разам з райкамам работнікаў прафсаюза АПК і некаторымі фермерамі раёна. Сумеснымі намаганнямі сабралі розныя рэчы для школьнікаў і пэўную грашовую суму. Параіўшыся, накіраваліся ў аграгарадок Забалацце.

дети

У сям’і Вітушка — трое дзетак. Каб дагадзіць кожнаму, зараней пацікавіліся ў іх матулі, што спатрэбіцца малым. І вось у апошні дзень лета Максіму, Лізе і Алінцы ўручылі падарункі — школьнае аддзенне, канцылярскія тавары, кніжкі і нават цацкі. Малодшыя Вітушкі ад радасці нават абдымацца кінуліся!

— Усім вядома: дзеці — наша будучыня, пра іх заўсёды патрэбна клапаціцца, — адзначае Дзяніс Сяргеевіч. — На жаль, мы проста фізічна не зможам звярнуць увагу адразу і на кожнага, але нават калі адзін малы будзе шчаслівы — гэта ўжо прыемна. Сённяшняя паездка — першая, але не апошняя. Будзем імкнуцца, каб атрымаць як мага больш удзячных дзіцячых усмешак. Ці гэта не лепшая ўзнагарода?

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем