У Асіповічах вучэбны год распачалі разам з губернатарам

У Асіповічах вучэбны год распачалі разам з губернатарам

Калі прааналізаваць усе дні года, то 1 верасня, згадзіцеся, узначальвае рэйтынг па колькасці новых уражанняў, планаў і спадзяванняў. Дата, калі першы званок урачыста кліча ўсіх школьнікаў за парты, хвалюе не толькі вучняў і іх настаўнікаў, але і бацькоў, бабуль і дзядуль.

Для васьмідзесяці першакласнікаў СШ № 4 гэты першы школьны дзень застанецца назаўсёды ў памяці яшчэ з адной важнай нагоды: на ўрачыстай лінейцы прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня Асіповіцкага райвыканкама Пётр Шукаловіч, іншыя прадстаўнікі аблвыканкама і райвыканкама. Першым школьнікаў вітаў губернатар. Ён падкрэсліў, што вучоба — гэта штодзённая карпатлівая праца. Менавіта ў школе хлопчыкамі і дзяўчынкамі ствараецца падмурак іх шчаслівай будучыні. Ну а наколькі ён будзе якасным і надзейным, залежыць ад старання кожнага. Звярнуўшыся да бацькоў, кіраўнік рэгіёна папрасіў іх уважліва ставіцца да вучобы дзяцей, бо менавіта сённяшнія школьнікі складаюць патэнцыял краіны. Закрануў Уладзімір Віктаравіч і пытанне павышэння статусу настаўніка — над гэтым зараз у дзяржаве ідзе работа. Ён уручыў вучэбнай установе падарункі ад аблвыканкама — тэлевізар і спартыўны інвентар.

день знаний02

день знаний01день знаний01

Шматлікія віншаванні-пажаданні, дэкламаванне вершаў першакласнікамі і наказ пачаткоўцам вучняў 11 класаў, музычныя нумары, мноства кветак і, безумоўна, цырымонія першага званка — усё гэта і склала святочнае мерапрыемства.

день знаний03 день знаний04

Сёлета вучэбны год распачаўся з урока “Нам этот мир завещано беречь”. Завіталі кіраўнікі вобласці і раёна ў 1 “А” клас. Утульная аўдыторыя абсталявана ўсім неабходным для ажыццяўлення вучэбнага працэсу. Няма сумнення, што ў такім памяшканні і з такімі тэхнічнымі магчымасцямі дзеці з задавальненнем будуць асвойваць новыя веды. Кожны з хлопчыкаў і дзяўчынак атрымаў у гэты дзень падарунак ад Прэзідэнта краіны — кнігу “Беларусь — наша Радзіма”.

день знаний05 день знаний06

день знаний02

Больш працяглы час госці затрымаліся ў старшакласнікаў — тут было нямала тэм для размовы. Уладзімір Віктаравіч пацікавіўся, якія прафесіі абралі сабе выпускнікі. Параіў губернатар звярнуць увагу на будаўнічыя спецыяльнасці, добра, каб рабяты выбралі прафесію ўрача — не ўсюды ў вобласці хапае медыцынскіх кадраў. Разам паразважалі над перспектывамі развіцця рэгіёна і краіны ў цэлым. Губернатар дастаткова падрабязна расказаў вучняў аб тым, як ідзе будаўніцтва на Беларускай АЭС. Словам, гутарка атрымалася цікавай і грунтоўнай.

З задавальненнем знаёміліся госці і з разважаннямі моладзі ў Асіповіцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы — гэта важная для раёна ўстанова адукацыі таксама не засталася па-за ўвагай у першавераснёўскі дзень. Зараз у каледжы навучаецца 360 юнакоў і дзяўчат. Тут, як гаворыцца, заўсёды трымаюць руку на пульсе і пільна сочаць за рынкам працы, ствараючы магчымасць навучэнцам атрымліваць самыя запатрабаваныя прафесіі. Сёлета, напрыклад, адкрыта новая спецыяльнасць “грамадскае харчаванне” з кваліфікацыяй “повар”. Будуць кадры ў тым ліку для школьных сталовых нашага раёна.

день знаний09 день знаний08 день знаний07

Тут выхоўваюць моладзь, якая жадае і ўмее працаваць. I аб гэтым сведчаць многія факты: тое, што навучэнцы былі занятыя работай у час летніх канікул, прадпрыемствы раёна і не толькі з задавальненнем бяруць на працу выпускнікоў мясцовага прафтэхкаледжа. Маладыя людзі маюць нямала перамог у разнастайных конкурсах: напрыклад, не адзін раз калекцыі адзення атрымлівалі высокую ацэнку на “Мельнице моды”. Пэўную частку сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, ажыццяўленне рамонтных работ установа зарабляе самастойна. Планамерная работа з улікам патрэб заўтрашняга дня дазваляе каледжу штогод павышаць свой імідж.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем