Аснову харчавання насельніцтва беларусаў, у тым ліку і асіпаўчан, з даўніх часоў складаў хлеб. З дзяцінства выхоўваліся да яго павага і беражлівасць. З ім ішлі на радзіны, у сваты, на вяселле і іншыя ўрачыстасці. Хлебам-соллю сустракалі дарагіх гасцей.
Свае адносіны да хлеба народ адлюстраваў у шмат-лікіх прыказках і прымаўках, казках і песнях.
78-гадовая жыхарка вёскі Каўгары Надзея Іванаўна Чыжык таксама ведае шмат трапных выразаў пра хлеб. Да прыкладу: “Без хлеба яда — да парога хада”, “Зямля — маці, а хлеб — бацька” і інш. А яшчэ яна мае багаты вопыт выпечкі хлеба:
— Учынялі хлеб нанач у драўлянай, абавязкова дубовай, дзежцы. Яе спецыяльна не мылі, бо там заставалася за-кваска ад папярэдняй выпечкі. Цеста ставілі ў цёплае месца, звычайна на край печы. Раніцай падсыпалі муку, паддзіралі трошкі бульбы, затым старанна мясілі дзвюма рукамі. І пакуль гарыць у печы, цеста па-ступова падыходзіць. Пасля старанна вымяталі вугольчыкі або згортвалі іх у адно месца. Некаторыя садзілі на лапату, а ў нашай сям’і ўсцілалі чарэнь пляшнікам (аер — аўт.) і вы-кладвалі на яго сфармаваныя ўручную булкі. На першай абавязкова рабілі крыжык і гаварылі: “Хай Бог памагае”. Зачынялі печ засланкай, каб хлеб “ухваціўся”. Выпякаўся ён га-дзіны дзве. Гатоўнасць правяралі, перасоўваючы з месца на месца. Бывала, стукалі па ім — як “бубніць”, значыць, гатовы.
Вымалі на лаву або на стол. Абавязкова трэба за-слаць ручнік і выкласці на яго хлеб. Яшчэ раз правяралі: клалі булку на далонь адной рукі, а другой стукалі па галёнцы — калі хлеб падпрыгне, то спечаны добра. Зверху змочвалі вадой, каб скарыначка была мяккая і румяная. Клалі хлеб у куток пад абразамі або на паліцу.
Выпякалі прыкладна 4-5 буханак, каб хапіла на тыдзень, бо сям’я ў нас была вялікая. Бывалі выпадкі, што да новага замесу хлеба не хапала, тады пазычалі адзін у аднаго. Смачнейшага хлеба, чым у маёй матулі, не было ні ў кога, той вернуты хлеб, спечаны суседзямі, значна адрозніваўся ад нашага ў горшы бок. Памятаю, што маці пякла хлеб у гады вайны для партызан…
Выпякала хлеб і сама, калі абзавялася сваёй сям’ёй: трэба ж было карміць шасцёра дзяцей. У магазіне ён быў, але грошай не заўсёды хапала, каб купіць. Эх, і зараз чую той хлебны водар, які разносіўся па ўсёй хаце і казытаў у носе…
На мясцовым хлебазаводзе калі і не стопрацэнтна прытрымліваюцца нацыянальнай традыцыі выпечкі хлеба, то штокольвечы ўсё роўна некаторыя элементы былой рэцэптуры захоўваюць. Па словах тэхнолага прадпрыемства Наталлі Лёўкінай, хлеб яны выпякаюць у асноўным пшанічна-жытні. Сярод яго відаў — “Особый новый” (у рэцэптуру ўваходзіць сухое бульбянае пюрэ), “Журавский”, “Ковгарский”(!). Апошні карыстаецца асаблівым попытам не толькі сярод асіповіцкіх пакупнікоў, але і спажыўцоў Бабруйска і Мінска. Штодня яго выдаецца “на гара” больш за 5 тон.
От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”
19 июля 2025
Общество
Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака
19 июля 2025
Власть
“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода
18 июля 2025
Образование
Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж
18 июля 2025
Общество
Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских
18 июля 2025
Общество
Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”