Лялечная цудадзейка №2

Для дзяцей і дарослых

— Лялькамі стала займацца 4 гады таму. Самымі
першымі былі пальчатачныя Пятрушкі. Іх галовы зроблены з папье-машэ, а целы — з
тканіны, — пачынае імправізаваную экскурсію па “лялькасховішчу” Валянціна
Васільеўна, паказваючы на палічку на сцяне. — З імі мы ездзілі на V
рэспубліканскую выставу лялек “Балаганчык”. Зараз гэтыя Пятрушкі падаюцца крыху
страшненькімі. Але яны былі зроблены ўсяго за 2 тыдні! Арганізатары выставы
адзначылі, што ў мяне атрымаліся вельмі выразныя вобразы.

Удзельнікі “Ялінкі” выступаюць не толькі перад
дзіцячай публікай. Ёсць у нас спектаклі і для дарослых. Напрыклад, “Ад гарэлкі
розум мелкі”. Для яго стварыла 3 планшэтныя лялькі, — кажа мастачка і дастае з
шафы сваіх “вяскоўцаў”. Планшэтныя лялькі простыя і хуткія ў выкананні: галава
робіцца з кардону і размалёўваецца гуашшу, потым клеіцца да крыжавіны. На драўлянае
“цела” можна апрануць любую вопратку. На героях Валянціны Прасаловіч —
сапраўдныя рэчы: Раман — у цяльняшцы, Пятрок — у світары і камізэльцы, Тэкля —
у кашулі, спадніцы і пацерках.

— З імі мы ездзілі на бібліобусе па
маланаселеных пунктах раёна. Шчыра кажучы, першы раз рушылі з апаскай, што
старым людзям па-станоўка можа быць нецікавай. Але гледачы прынялі нас вельмі
цёпла. Аказалася, што кожны такі прыезд для іх — сапраўднае свята.

Замест поўнай карціны — камбінезон і хвост

— На выставе “Балаганчык” мы ўпершыню пабачылі
роставыя лялькі. З тых часін жудасна карцела пашыць нешта падобнае. Дырэктар
ЦБС падтрымала такую ідэю.

Штучную футру закупілі на жло-бінскім кірмашы.
Але зрабіць “гіганц-кія” касцюмы аказалася няпроста. У інтэрнэце ніякай
карыснай інфармацыі не знайшла. У галаве не было паслядоўнага плана дзеянняў.
Звычайна магу ўявіць сабе вынік працы, а тут бачыла толькі камбінезон і хвост…
Маску трэба было сканструяваць так, каб чалавеку ў ёй было камфортна, —
Валянціна Прасаловіч паказвае па чарзе галовы рос-тавых лялек. Сетачка, праз
якую можна бачыць і дыхаць, прымацавана ў вобласці пашчы ці вачэй жывёлкі.

— На тое, каб зрабіць ката і мыш, пайшоў месяц.
Як звычайна бывае ў час працы, адольвалі сумненні, шмат што не падабалася. І
вельмі стамілася. Але заўжды варта перачакаць гэты перыяд — тады ўсё
атрымаецца!

 Прэзентацыю навінак зрабілі на вуліцы. Як жа
бурна асіпаўчане рэагавалі на іх! Вадзіцелі сігналілі, дзеці хадзілі за катом і
мышшу следам уздоўж усёй Сумчанкі! Ад гэтага надоўга “падсілкавалася” добрымі
эмоцыямі і зразумела, што працавала недарэмна. Праз год пашыла яшчэ ваўка і
зайца.

Роставыя лялькі нашага тэатра ўдзельнічаюць
амаль ва ўсіх гарадскіх мерапрыемствах. Мы думалі, што цікавасць да
звяроў-“гігантаў” хутка зменшыцца. І памыліліся. Прайшоў год-два, але дзеці
па-ранейшаму тоўпяцца каля лялек на кожным свяце.

Украінец і цыган у адным флаконе

Той, хто выпадкова зазірае ў майстэрню “Ялінкі”,
адразу ж звяртае ўвагу на каларытную парачку ў крэсле. Там прымасціліся Вакула
і Салоха — апошнія творы Валянціны Васільеўны. Гэтыя лялькі нібыта сышлі са
старонак знакамітай кніжкі Мікалая Гогаля.

— Нам з Ларысай Мядзведскай (кіраўнік “Ялінкі” —
аўт.) даўно хацелася паставіць цыганскі канцэрт. Улетку ўзялася за стварэнне
яго герояў. Гэтым разам вырашыла зрабіць тэкстыльныя лялькі. Яны вельмі лёгкія
і гнуткія. Якраз такіх “акцёраў” нам і не хапала. Спачатку задумала цыганаў,
але потым вырашыла стварыць універсальныя вобразы.

Над лялькамі працавала больш за месяц. Прычым,
амаль увесь час затраціла на вырабленне твараў. Гэта вельмі карпатлівы занятак.
Рабіла авал з сінтэпону, потым іголкай з ніткай надавала патрэбную форму —
вочныя яміны, ямкі, надброўныя дугі, скулы. Ніводнага вузельчыка на твары вы не
заўважыце таму, што сцяжкі робяцца вельмі маленькія і ў месцы праколу
распушваецца сінтэпон. Затым апранала на загатоўку панчоху — так твар набываў
цялесны колер. Бровы, вусны, нос, вушы, вочы рабіла і прышывала асобна.

Дзякуючы металічнаму каркасу тэкстыльным лялькам
можна надаць амаль любую позу, устаўляць у рукі прадметы. Я пашыла для герояў
украінскія строі — вось і атрымаліся персанажы “Ночы перад Ражджаст-вом”. Але
іх можна пераапрануць-пераабуць ва што заўгодна. Дараблю маладую цыганку,
замяню Вакулу і Салосе гардэробчык — і будзем ставіць цыганскі канцэрт!

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Общество

Соревнования по шахматам и шашкам, посвященные Дню Независимости страны, провели 3 июля в Осиповичском ШШК “Дебют”

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Олег Дьяченко о независимой Беларуси

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Учора Асіповіцкі раён адным з першых прыступіў да ўборкі зерневых

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 июля для всех знаков зодиака

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем