Вынікі пераднавагодняга гандлю №2

2011 год упэўнена крочыць па краіне. Усё,
звязанае з падрыхтоўкай і правядзеннем Новага года, адыходзіць у гісторыю, і
цяпер спакойна, без мітусні, можна зайсці ў любы магазін, каб набыць патрэбны
тавар.

Вынікі пераднавагодняга гандлю парадавалі многія
арганізацыі, якія ім займаюцца. Продаж шэрагу катэгорый тавараў перавысіў усе
чаканні. Так, тавараабарот ААТ “Гандаль” за апошнія 10 дзён снежня
склаў 1 мільярд 650 мільёнаў, райста — 891 мільён, у тым ліку 339 — за 29-31
чыслы, аддзел рабочага забеспячэння выручыў за такі ж перыяд прыкладна каля 491
мільёна рублёў. Што ж тычыцца “Еўрагандлю” — адной з буйнейшых
камерцыйных арганізацый у сферы гандлю, то напярэдадні свят там, вобразна
кажучы, яблыку не было дзе ўпасці. Які пераднавагодні тавараабарот? Па словах адміністрацыі
прадпрыемства, гэта — камерцыйная тайна, але ўсё ж некаторай інфармацыяй
кіраўніцтва з “раёнкай” падзялілася: у параўнанні з лістападам, у
снежні продаж многіх тавараў значна пайшоў уверх. Так, напрыклад, у два разы
вырасла рэалізацыя апельсінаў і лімонаў, у два з паловай — яблыкаў і
мандарынаў, аж у 8 разоў — ананасаў.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

В Осиповичах прошло пленарное заседание выездной сессии Могилевского Совета депутатов

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Способствовать росту и не оттягивать деньги из экономики. Лукашенко обозначил задачи для банковской системы

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Криптовалюта и крипторынок. Лукашенко ставит вопрос об их дальнейшей судьбе в Беларуси 

12 августа 2025
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “Осиповичи” — ФК “Днепр” — 0:2

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Збіраемся ў школу. Крамы і індывідуальныя прадпрымальнікі гатовы да наплыву пакупнікоў: асартымент неабходных тавараў вельмі шырокі — на любы густ і кашалёк.

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 августа для всех знаков зодиака

12 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем