У перыяд з 1 па 9 студзеня было ўзбуджана 6 крымінальных спраў, раскрыты 3 раней здзейсненыя злачынствы, выяўлена 6 крымінальных здарэнняў. З іх: крадзяжы — 4, самагонаварэнне і нанясенне цялесных пашкоджанняў — па 1.
1 чысла ў ЦРБ дастаўлены 30-гадовы асіпаўчанін, які празмерна натуральна імітаваў самазабойства падчас сваркі з бацькамі. Наступствам бязглуздай “акцыі застрашэння” стала нажавое раненне жывата, у выніку якога ў псеўдасамазабойцы быў сур’ёзна пашкоджаны кішэчнік.
7 студзеня хірургам давялося аказваць дапамогу 36-гадоваму мужчыне, шпіталізаванаму з пашкоджаннем грудной клеткі. На пацярпелага з нажом напаў знаёмы, які прыраўнаваў яго да сваёй сужыцелькі.
Вядзецца праверка абставін раптоўнай смерці 31-гадовага жыхара вёскі Лучыцы і 44-гадовай асіпаўчанкі.
ДАI
Спынена 163 парушэнні правілаў дарожнага руху. Прыцягнута да адказнасці 8 п’яных вадзіцеляў і 1 пешаход, які не меў святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 7 ДТЗ.
8 студзеня на шашы Асіповічы-Свіслач пры праездзе скруглення дарогі каля вёскі Орча аўтамабіль “Сеат” страціў кіруемасць і ўрэзаўся ў агароджу праезнай часткі. Прычына аварыі — устаноўка на заднія колы машыны шын з “лысым” пратэктарам.
Узбуджана крымінальная справа па факце транспартнага здарэння, што адбылося 29 снежня 2010 года на шашы Мінск-Гомель каля пасёлка Татарка. Вадзіцель грузавога аўтамабіля МАН па невядомай пакуль прычыне выехаў на сустрэчную паласу руху і паслядоўна ўрэзаўся ў 3 грузавікі МАЗ і ГАЗэль. У выніку аўтакатастрофы адзін кіроўца загінуў, другі атрымаў цялесныя пашко-джанні. Сам жа віноўнік групавога сутыкнення не атрымаў ніводнай драпіны.
АДАI нагадвае, што на працягу 2011 года ў краіне будзе рэалізоўвацца праграма “Узаемаразуменне”. Яе мэта — стварэнне ўмоў для максімальнай абароненасці вадзіцеляў і пешаходаў і барацьба з агрэсіўнымі паводзінамі ўдзельнікаў дарожнага руху.
З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 28 мужчын і 4 жанчыны, з іх патрульна-паставой службай — 29.
РАНС
З-за парушэння правілаў карыстання пячным ацяпленнем — перагрэву дымаходаў — загарэліся жылы дом у вёсцы Дуброва і лазня ў Дрычыне. Узгаданыя пажары адбыліся адпаведна 6 і 8 студзеня.
IАЖіРС
Затрыманы 1 парушальнік правілаў палявання. Доўгая пагоня за яго “калегам” аказалася няўдалай — браканьер усё ж здолеў уцячы. Каб хутчэй бегчы, апошняму прыйшлося кінуць зброю і іншы паляўнічы рыштунак.
Несун”-2025. Чем закончилось уголовное дело в отношении работника одного из предприятий Осиповичей, который в начале июня 2025 года похитил 80 кг грунт-эмали
17 августа 2025
Общество
У праса пачэсная праца. У краязнаўчым музеі Ясенскай СШ сабрана ўсё тое, што калісьці радавала гаспадынь сваёй навізной, а сёння стала самым сапраўдным рарытэтам
17 августа 2025
Общество
О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?
17 августа 2025
Общество
Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры
17 августа 2025
Культура
Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка