Каляда “ў шахматку” № 1

25 снежня ў клубе “Дэбют” прайшоў калядны турнір
па шашках сярод школьнікаў горада. І сабраў ён, на здзіўленне і радасць трэнера
і галоўнага суддзі спаборніцтваў Уладзіміра Веташава, багата моладзі — каля 50
чалавек.

— Такія вялікія турніры зараз рэдкасць, —
адзначыў ён, — на гэты раз нам нават не хапіла дошак, прыйшлося выкручвацца.
Вельмі задаволены і вынікамі спаборніцтваў!

Сярод хлопчыкаў “золата” выйграў Ігар Валадзькоў
(СШ № 4), “срэбра” — Кірыл Галубовіч (СШ № 4), “бронзу” — Антон Трайчук (гімназія).
Сярод дзяўчат першы вынік паказала Марыя Жук (СШ № 4), другі і трэці —
адпаведна сёстры Анастасія і Лізавета Серабраковы (СШ № 2).

Упершыню, у якасці эксперыменту, у турніры
па-ўдзельнічалі вучні першых і другіх класаў. Першынстваваў Аляксандр Грынцалеў
(СШ № 4), за ім — Антон Падгол (СШ № 4) і Юрый Волкаў (СШ № 1).

* * *

У другой палове дня ў “Дэбюце” прайшоў ужо
шахматны бліцтурнір, удзел у якім прыняло больш за два дзясятка аматараў
чорна-белых клетак.

Кандыдат у майстры спорту Вячаслаў Смольскі
здолеў набраць 8,5 ачка з 11 магчымых, і гэта дазволіла менавіта яму фінішаваць
першым. На палову ачка ад пераможцы адсталі адразу трое — першаразраднік
Дзмітрый Кунец і кандыдаты ў майстры Аляксандр Крывашэеў і Віталь Кулакоў. Усе
мацнейшыя і атрымалі заслужаныя прызы ад раённай газеты.

Последние новости

Общество

Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем