Канструктыўны дыялог

Канструктыўны дыялог

Час выбарчай кампаніі заўсёды асаблівы, у тым ліку і ў плане інфармацыйнай работы. Зараз прадстаўнікі мясцовай улады праводзяць шмат сустрэч з насельніцтвам. Для гэтага арганізаваны 3 мэтавыя групы па вывучэнні сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне. Iх узначальваюць намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, Сяргей Семянцоў і Дзяніс Захарчук, далучаюцца і вузкія спецыялісты.

Згодна са складзеным графікам афіцыйныя асобы штотыднёва наведваюць розныя населеныя пункты раёна, дзе сустракаюцца з жыхарамі, адказваюць на іх пытанні, выяўляюць праблемы, вядуць тлумачальную работу.

Часцей за ўсё людзі звяртаюцца па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю аддзелаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама архітэктуры і будаўніцтва. Нярэдка цікавяцца газіфікацыяй.

Большасць праблем вырашаецца на месцы, іншыя патрабуюць больш дэталёвага разгляду, яны бяруцца на кантроль. Напрыклад, пасля такіх сустрэч было прынята рашэнне аб рамонце пешаходнай дарожкі і асфальтабетоннага пакрыцця, падсыпцы пясчана-гравійнай сумессю аўтобуснага прыпынку ў Жорнаўцы, правядзенні грэйдзіравання вуліцы Я.Коласа ў Пратасевічах.

На запыт жыхароў  дадзены тлумачэнні па графіку работы паштовага аддзялення ў Красным, акрамя таго, насельніцтва аграгарадка праінфармавана аб тым, што ў мясцовы ФАП размеркаваны малады спецыяліст.

Калі нейкія работы па розных прычынах не могуць быць праведзены за бюджэтныя сродкі, жыхары атрымоўваюць парады і канкрэтныя адрасы, куды звярнуцца, каб вырашыць яго за ўласны кошт. Напрыклад, некаторыя населеныя пункты ўключаны ў праект канцэпцыі падпраграмы “Чыстая вада” праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016-2020 гг. Пакуль жа грамадзяне могуць карыстацца лакальнымі сродкамі ачысткі або спажываць бутыляваную ваду. Таксама ўдзельнікі мэтавых груп тлумачаць, што праводзіць ваду можна пры дапамозе долевага будаўніцтва за сродкі насельніцтва, расказваюць аб газіфікацыі ў раёне. Так, сёлета было вылучана 900 мільёнаў, якія асвоены ў рабочым пасёлку Ялізава.

Члены інфармацыйных груп адзначаюць высокую актыўнасць жыхароў многіх населеных пунктаў, што пацвярджае: падобныя сустрэчы ўзаемакарысныя. Яны дапамагаюць аднаму боку выявіць нейкія недаробкі, а другому — атрымаць неабходную інфармацыю.

Работа мэтавых груп працягнецца да сярэдзіны верасня.

Последние новости

Общество

Сегодня осиповичской районке 94 года. Публикуем воспоминания Янины Горишняк, работавшей в газете с 1955 по 1957 годы

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника Могилевской таможни

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Делегация Осиповичского района приняла участие в торжественном открытии Национального футбольного стадиона

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Ждать ли теплого лета? Прогноз погоды на неделю

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июня для всех знаков зодиака

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем