Усё павінна быць найлепшым чынам

Усё павінна быць найлепшым чынам

Менш за месяц засталося да адной з самых важных палітычных падзей года — выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Актыўны перыяд зараз ва ўчастковых выбарчых камісіях, якіх на Асіповіччыне 41. Пра сённяшнія прыярытэты ў іх рабоце пацікавіліся ў старшыні выбарчай камісіі Аўтазаводскага ўчастка для галасавання № 48 Юрыя Чайкоўскага, за плячыма якога ўжо каля дзясятка выбарчых кампаній і значны вопыт у гэтай справе.

З упэўненасцю можна сказаць, што перадвыбарная кампанія праходзіць у раёне спакойна і арганізавана, у адпаведнасці з каляндарным планам, захоўваючы заканадаўчыя нормы. I наша камісія не складае выключэння, — падзяліўся суразмоўца. — Аўтазаводскі ўчастак — адзін з самых маштабных у раёне, налічвае больш за 2 тысячы грамадзян. Асноўная задача для членаў камісіі на бліжэйшы час — удакладненне спісаў выбаршчыкаў. Участак падзелены паміж членамі камісіі. Плануем гэту справу завяршыць чысла да 20, бо ўжо 25 жніўня павінны мець дакладныя вывераныя спісы. Дарэчы, кожны грамадзянін, які мае права галасаваць, можа праверыць сябе ў спісе выбаршчыкаў на сваім участку для галасавання за 15 дзён да выбараў. З гэтай мэтай з 26 жніўня будуць арганізаваны дзяжурствы членаў выбарчых камісій у рабочыя дні з 17 да 19 гадзін (горад), з 15 да 17 (сельская мясцовасць), у суботу — з 12 да 14 гадзін паўсямесна.

Адметна, што асіпаўчане неабыякава адносяцца да выбараў, цікавяцца ходам кампаніі, выказваюць свае меркаванні. Стараемся адказаць на пытанні, тлумачым правы і абавязкі выбаршчыкаў. А пытанняў, дарэчы, узнікае нямала: хтосьці прапісаны па адзначаным адрасе, але не жыве тут, іншы, наадварот, пражывае на тэрыторыі Аўтазаводскага ўчастка, але ў прапісцы значыцца другое месца. Словам, розных нюансаў хапае. Ну і, канечне, стараемся работу весці так, каб людзі ведалі і разумелі, што ад іх голасу будзе залежаць заўтрашні дзень нашай краіны і кожнага з нас, праявілі сваю грамадзянскую свядомасць.

Абсталяванне ўчастка для галасавання — таксама надзённы клопат членаў камісіі. Трэба, каб усё было ў парадку, каб у дзень выбараў не ўзнікала ніякіх перашкод і нечаканасцей. Спадзяёмся, усё пройдзе на вышэйшым узроўні.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем