У стылі рэтра № 1

З першага погляду нічога арыгінальнага ў гэтай
навагодняй кампазіцыі няма. На сасне проста вісяць старыя савецкія цацкі і
бусы. Пад зялёнымі лапкамі ляжыць ватовы “снег”, стаіць пластыкавая Снягурка і
розныя звяркі. Але не спяшайцеся думаць, што гэта прыклад безгустоўнасці і
старамоднасці. Так выглядалі навагоднія дрэўцы ў часы маладосці нашых бацькоў,
перад вамі — жывая гісторыя!

Менавіта ў стылі рэтра вырашылі сёлета аформіць
святочную сасонку працаўнікі гарадской дзіцячай бібліятэкі. Людміла Жук, Марына
Скітовіч, Валянціна Пойманава і Ларыса Мядзведская старанна перагле-дзелі свае
“навагоднія” запасы, зазірнулі да родных і на-збіралі 26 ёлачных цацак.

Незвычайнае навагодняе дрэўца адразу ж прывабіла
ўвагу маленькіх чытачоў. Сёння падобныя ялінкі-сасонкі пабачыць можна не так
часта — аздабленне за апошнія 10 год істотна змянілася…

“Рэтра”-сасонка выклікае ў працаўнікоў
бібліятэкі багата цікавых успамінаў. Гле-дзячы на шкляны домік з коцікам у
акне, Ларыса Мядзведская распавядае наступнае:

— Гэта адна з самых старых цацак, што захаваліся
ў нашай сям’і. Яна зроблена прыкладна ў 60-я гады. Дзесьці ў мамы ляжала яшчэ і
смешнае ватовае негрыцяня ў ружовых шараварах, аднак не змагла яго знайсці…

Памятаю, як у дзяцінстве мы з сяброўкай Ліляй
прыдумалі ўласную навагоднюю гульню. Па апісанню трэба было ўгадаць цацку, якая
вісіць на ёлцы. У Лілі былі імпартныя навагоднія ўпрыгажэнні, таму мне больш
падабалася гуляць у апісанні яе цацак. Яны былі з Германіі і здаваліся
прыгажэйшымі за айчынныя. Яшчэ чамусьці думала, што тыя цацкі вельмі крохкія і
нават баялася браць іх у рукі…

Зараз усё наадварот: савецкія ўпрыгажэнні
выглядаюць вельмі каларытна. Цацкі, што вісяць на бібліятэчнай сасне, можна
ўмоўна падзяліць на некалькі груп. Традыцыйныя — шары, ледзяшы, домікі, шышкі,
снегавічок. “Сельскагаспадарчыя” — чырвоны і зялёны перац, гурок, груша,
клубнічка. Сюды ж адносяцца і “гібрыды”: яблык падобны формай на гарбуз,
рознакаляровыя ажыны-маліны — “мічурынскія плады”. Ёсць плоскія пластыкавыя
звяркі — серабрыстая ліса, ружовы мядзведзік, чырвоныя баранчык і два
касманаўты, на шлемах якіх напісана “СССР”. А самы “старажытны” з усіх — амаль
60-гадовы белы мішка з кардону, пакрытага фольгай.

Для навагодняй рэтра-кампазіцыі Людміла Жук
прынесла і два дзясяткі навагодніх савецкіх паштовак, якія расклалі пад
сасонкай. Тут ёсць экзэмпляры, надрукаваныя з 1972 па 1981 год, і яшчэ 5 гадоў
таму не магла і падумаць, што калісьці буду з вялікім захапленнем іх разглядаць
— мабільнікі і камп’ютары імкліва выцеснілі гэтыя рэчы з нашага жыцця…

На большасці паштовак — стандартныя сюжэты:
Дзяды Марозы, Снягуркі, зайцы, снегіры, сінічкі, ёлкі, куранты, зімовыя
пейзажы. Аднак і ўнікальныя творы. Напрыклад, адзіная паштоўка (1978) з
беларускамоўным надпісам і Дзедам Марозам, у якога ў мяшку з падарункамі
сядзіць… кракадзіл! А на іншай (1979) — галоўны навагодні персанаж спяшаецца
да дзяцей на ледаколе “Арктыка”.

— На свята я атрымлівала ў школьныя гады каля
15-20 паштовак з усёй Беларусі і сама адпраўляла столькі ж, — кажа Людміла Міхайлаўна.
— У тыя часы было вельмі прэстыжна мець багата сяброў па перапісцы. Сённяшняя
моладзь актыўна спісваецца па інтэрнэту, а для нас пошта была самым даступным
сродкам сувязі. Жаданне камунікацыі застаецца — мяняецца толькі форма…

Сасонку і паштоўкі разглядала Вольга
ЛЮБАНСКАЯ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем