Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 1 па 7 жніўня здзейснена 7 крадзяжоў. У ЦРБ з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены 37-гадовы асіпаўчанін, які атрымаў траўмы ў выніку падзення з лесвіцы.

3 чысла на вул. Савецкай горада затрыманы 30-гадовы непрацуючы асіпаўчанін, у якога пры асабістым вобыску быў знойдзены палімерны пакет з рэчывам расліннага паходжання.

4 жніўня ў двары аднаго з дамоў па вул. 60 гадоў Кастрычніка райцэнтра быў скрадзены матацыкл ММВЗ.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных спраў.

Непрацуючы жыхар Каменіч 1979 г.н., які ўжо меў судзімасць, у стане алкагольнага ап’янення 6 чэрвеня па месцы жыхарства сужыцелькі з-за рэўнасці спрабаваў падпаліць госця, якога папярэдне абліў бензінам.

ДАI

Папярэджана 102 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 48 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 7 ДТЗ, адно — з цялеснымі пашкоджаннямі.

6 жніўня каля 17 гадзін вадзіцель аўтамабіля “Фіят Добло” на 114 кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель пры ажыццяўленні манеўра павароту налева, у бок в. Заельнік, не прапусціў “Міцубісі Оутлэндар”, які рухаўся ў сустрэчным кірунку з боку Гомеля. У выніку абодва кіроўцы атрымалі цялесныя пашкоджанні.

АУСТ

Зарэгістравана 13 матэрыялаў аб здарэннях, суправоджана 64 цягнікі, з якіх знята 4 правапарушальнікі, складзены 71 адміністрацыйны пратакол.

Спецізалятар

Дастаўлена 46 грамадзян, з іх 9 жанчын, 6 сямейных скандалістаў, 4 іншагароднія і грамадзянін, які здзейсніў дробнае хуліганства.

IАЖіРС

Складзена 6 пратаколаў: 3 — за незаконную вырубку лесу, 2 — засмечванне лясной тэрыторыі,   1 — парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем