25 экватараў пад коламі ў асіпаўчаніна Генадзя Булавацкага

25 экватараў пад коламі ў асіпаўчаніна Генадзя Булавацкага

Аб працы на чыгунцы Генадзь Булавацкі марыў з дзяцінства, якое праходзіла ў суседнім Пухавіцкім раёне. З малых гадоў назіраў за цягнікамі, што праплывалі непадалёк ад яго роднай вёскі Каляюгі, і думаў аб тым, што як вырасце, то абавязкова навучыцца вадзіць такую вялікую машыну.

Генадий Буловацкий

Так яно і выйшла. Скончыўшы Талькаўскую школу, мэтанакіраваны хлопец паступіў у чыгуначнае вучылішча, а праз 3 гады з дыпломам памочніка машыніста прыехаў у наш райцэнтр. Праз пэўны час пайшоў у армію. Падрыхтоўка ў войску спецыяльнага прызначэння дапамагла сяржанту ў далейшай рабоце, бо кіроўца чыгуначнага саставу павінен захоўваць самавалоданне ў любой сітуацыі, умець канцэнтравацца, быць рашучым і адказным.

Кіраўніцтва дэпо ацаніла прафесійныя і чалавечыя якасці Генадзя. Таму праз нейкі час ён прайшоў далейшую вучобу і стаў машыністам. Ездзіць як на грузавых, так і на пасажырскіх саставах. Акрамя цеплавозаў, асвоіў дызель-цягнікі і электравозы. У складзе лакаматыўнай брыгады працаваў з Сяргеем Зязюльчыкам, Дзмітрыем Алферчыкам ды іншымі калегамі. Доўгі час месца ў кабіне дзялілі з Уладзімірам Малыхіным, які, дарэчы, ужо сам стаў машыністам. І паміж паплечнікамі ўстанавіліся не толькі добрыя вытворчыя ўзаемаадносіны, але і трывалыя сяброўскія сувязі.

Але машыніст не толькі з памочнікам павінен падтрымліваць цесны кантакт у час паездкі. Пільныя вочы сочаць за прыборамі і абсталяваннем і ў той жа час назіраюць за рухам пасажыраў, якія, становячыся пешаходамі, вядуць сябе па-рознаму, часам зусім непрадказальна. Правілы бяспекі быццам і не для іх створаны, а таму машыніст павінен думаць за дваіх, прадбачачы кожны небяспечны крок любога з пасажыраў.

Надвор’е і час сутак накладваюць  сур’ёзны адбітак на самаадчуванне тых, хто накіроўвае электравоз па рэйках. Летам, напрыклад, больш камфортна “руліць” уначы, у халодную палову года — наадварот. Каб не згубіць пільнасці ў час доўгай паездкі ноччу, выкарыстоўваюць розныя прыёмы. Але і абсталяванне рэагуе на стан машыніста: калі той пачне “кляваць носам” — уключыцца сігнальная лямпа, калі трэба — спецыяльны гудок, пасля якога спрацуе тармазная сістэма. Усё гэта зроблена для поўнай страхоўкі, на практыцы ж лакаматыўныя брыгады трымаюць сітуацыю пад кантролем і не дапускаюць падобных незапланаваных прыпынкаў.

Генадзь Георгіевіч не раз даказваў свой прафесіяналізм у працэсе ўдзелу ў конкурсе “Лепшы па прафесіі”, дзе займаў вышэйшую прыступку сярод калег па аддзяленні. Узнагароджваўся каштоўным падарункам. А сёлета напярэдадні прафесійнага свята атрымаў ганаровы знак “За безаварыйны прабег на лакаматыве 1 000 000 км”. Крыху матэматыкі. У дзень машыніст праязджае каля 200 кіламетраў. За год — некалькі дзясяткаў тысяч. За 20 з лішкам гадоў і мільён набягае. Для параўнання: гэта 25 прабегаў па экватары вакол зямнога шара. Уражвае? І робіцца гэта з дэталёвым захаваннем усіх існуючых норм і правілаў, чаму садзейнічае тэхвучоба, што рэгулярна праводзіцца на прадпрыемстве.

Як многія чыгуначнікі, машыніст 2 класа Генадзь Булавацкі пасля напружанай рабочай змены падсілкоўваецца энергіяй ад бяроз ды сосен, чаму садзейнічаюць прагулкі па лесе. А яшчэ любіць бавіць час з кнігай. Літаратурныя творы пераносяць яго ў свет прыгод ды фантастыкі. Да кніг прызвычаіў і дачку, што сёлета закончыла школу і марыць аб прафесіі эканаміста. І хоць ніхто з родных больш не звязаны з работай на чыгунцы, Генадзь не бядуе: кожная прафесія добрая, калі рабіць яе з душой.

Іна ЗАСКЕВІЧ. Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем