Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
У перыяд з 25 па 31 ліпеня знойдзены тры трупы. Курсантам Магілёўскага інстытута МУС у рамках СМ “Мак” выяўлена і знішчана 10 кг дзікарослага маку. 26 ліпеня паступіла тэлефоннае паведамленне ад мінчаніна, у якога з двара дачнага дома ў в. Градзянка ўгналі аўтамабіль. Устаноўлена, што гэта здзейсніў нецвярозы 19-гадовы жыхар той жа вёскі. 31 ліпеня ў ЦРБ брыгадай хуткай дапамогі дастаўлена жыхарка Татаркі, збітая сужыцелем.
РАСК
25 ліпеня супрацоўнікамі ППСМ затрыманы грамадзянін, які захоўваў пры сабе 2,75 г марыхуаны. Узбуджана справа і ў дачыненні мужчыны, у якога 31 ліпеня выяўлена 0,9551 г таго ж небяспечнага наркатычнага рэчыва. Асіпаўчанка, якая з красавіка па кастрычнік 2015 года працавала прадаўцом крамы ў Татарцы і з’яўлялася матэрыяльна адказнай асобай, прысвоіла каштоўнасці на агульную суму 74 млн недэнамінаваных рублёў. Шкода пакрыта часткова.
ДАI
Папярэджана 85 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 9 пешаходаў, 3 нецвярозыя вадзіцелі і 34, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму. Адбылося 11 ДТЗ.
25 ліпеня каля 23 гадзін на 6 км аўтадарогі “Асіповічы-Глуск-Азарычы” жыхар райцэнтра, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення за рулём самаробнага трактара, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на абочыну і перакуліўся. Пасажырка, якая таксама была нецвярозая, атрымала траўмы і была дастаўлена ў бальніцу. Вадзіцель, што спрабаваў уцячы з месца здарэння, пасля ўстанаўлення яго месцазнаходжання быў шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі.
Увага! Па 10 жніўня праходзіць акцыя “Спынім бяду разам!”. Супрацоўнікі ДАI прыцягваюць увагу грамадскасці да праблемы ўдзелу ў дарожным руху асоб у нецвярозым стане і заклікаюць абавязкова паведамляць пра выпадкі знаходжання за рулём п’яных аўтамабілістаў па тэл. 102!
АУСТ
Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Зарэгістравана 15 матэрыялаў аб здарэннях, складзена 64 адміністрацыйныя пратаколы, устаноўлена месцазнаходжанне грамадзяніна, у спецізалятар дастаўлена 2 чалавекі. Суправоджана 86 цягнікоў, з іх знята 10 правапарушальнікаў.
Спецізалятар
Дастаўлены 41 грамадзянін, з іх 6 сямейных скандалістаў, 3 пенсіянеры.
РАНС
Раніцай 31 ліпеня на вул. Чарняхоўскага адбыўся пажар у будаўнічай бытоўцы “Водаканала”. Агнём пашкоджаны дах, сцены, кола платформы і інструменты.
IАЖіРС
За парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы, столькі ж — за незаконную парубку.