Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу на 994 навучэнцаў з 530 сем’яў, якія выхоўваюць 3 і больш непаўналетніх дзяцей, плануе аказаць Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на падрыхтоўку да школы. Памер выплаты на кожнага вучня складзе 52 руб. 60 кап. (да дэнамінацыі 526.000 руб.).

Вяззеўскім сельсаветам за першую палову года праведзена 711 адміністрацыйных працэдур, у тым ліку адбылося 2 устанаўленні бацькоўства, зарэгістравана 6 нованароджаных, 13 зваротаў грамадзян (з іх 7 у пісьмовай форме, 6 – у вуснай), 4 шлюбы (адзін выязны), складзена 18 актаў аб смерці. Праведзена 14 пасяджэнняў выканкама, 5 сесій сельскага савета. Што тычыцца добраўпарадкавання, то зараз праводзіцца пакос пустазелля. Грамадзянам пад будаўніцтва прадастаўлена 8 участкаў плошчай 1,3 га, з продажу якіх у бюджэт сельсавета паступіла больш за 14 тыс. рублёў.

Аператыўны адказ на пытанні аб падатках можна атрымаць з дапамогай тэлефоннай даведачнай сістэмы падатковых органаў па кароткім нумары 189. Разгляду падлягаюць пытанні фізічных асоб аб падаходным і зямельным падатках, падатку на нерухомасць, падатковых выліках, а таксама аб відах дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці IП, аграэкатурызме і г.д. Iндывідуальныя прадпрымальнікі могуць звярнуцца з пытаннямі аб агульнаўсталяванай і спрошчанай сістэмах падаткаабкладання, адзіным падатку і інш. Даведачная сістэма падатковых органаў функцыянуе ў працоўныя дні з 9.00 да 18.00 з перапынкам з 13.00 да 14.00.

ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд” за першае паўгоддзе ачышчана ад хмызняку 11,91 км, праведзена ачыстка каналаў ад заілення плошчай 38,82 км, абкошана 194,91 км каналаў. Праведзены капітальны рамонт адкрытай сеткі меліярацыйнай сістэмы і ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”.

У Лапіцкай участковай бальніцы працуе 10 ложкаў сястрынскага догляду і 15 – кругласутачнага знаходжання. За мінулы месяц кваліфікаваную медыцынскую дапамогу атрымала 737 чалавек.

Последние новости

Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем