Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 18 па 24 ліпеня ўстаноўлена месцазнаходжанне 2 грамадзян, што хаваліся ад суда і следства. 18 ліпеня на вул. Сумчанкі затрыманы жыхар Вяззя, у якога канфіскаваны пакет з макавай саломай. Па факце ўзбуджана крымінальная справа. У той жа дзень у ЦРБ звярнулася асіпаўчанка, збітая ўласным бацькам. 21 ліпеня ў райаддзел паступіла паведамленне ад жыхаркі Дрычына, якой пагражаў забойствам сын. У ЦРБ з траўмамі брыгадай хуткай дапамогі дастаўлены непрацуючы жыхар райцэнтра, які растлумачыў, што ў двары дома па вул. Крыловіча яго збіў невядомы і пры гэтым пагражаў прадметам, падобным на пісталет. У дачыненні грамадзяніна РФ, у якога ў ходзе асабістага догляду быў канфіскаваны траўматычны пісталет, патроны да яго і наручнікі, распачата крымінальная справа. Раскрыты крадзеж коней з малочнатаварнай фермы: злачынства здзейсніла непрацуючая 38-гадовая жыхарка Слуцкага раёна.

РАСК

Пракуратурай раёна распачаты справы ў дачыненні двух асіпаўчан: адзін з іх 23 красавіка на вул. Сташкевіча збіў чалавека моташлемам, другі ў той жа дзень на вул. Сонечнай нанёс грамадзяніну цялесныя пашкоджанні кулакамі. Абодва злачынцы былі нецвярозымі.

Непрацуючы раней судзімы мужчына ў сярэдзіне чэрвеня скраў на гарадскіх могілках бронзавыя вазы, лампады і кветкі на суму больш за 2 тысячы рублёў. Выкрадзенае канфіскавана.

ДАI

Папярэджана 90 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі і 20, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 14 пешаходаў і веласіпедыстаў, якія ў цёмны час сутак знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 10 ДТЗ.

Увага! Па 31 ліпеня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прадухіленні ДТЗ з-за парушэння вадзіцелямі хуткаснага рэжыму і правілаў абгону.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 24 чалавекі, у тым ліку 11 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 53 чалавекі, сярод іх 10 жанчын, 3 пенсіянеры і 13 сямейных скандалістаў.

РАНС

21 ліпеня ў 11.39 паступіла паведамленне, што на тэрыторыі ДУКВП “Водаканал” выяўлена тры металічныя рэзервуары з невядомым газам. Супрацоўні-камі РАНС было ўстаноўлена, што ў адным з рэзервуараў, дзе знаходзіўся хлор, адбылася разгерметызацыя і газ выходзіў у атмасферу. Пашкоджаны 200-літровы балон быў змешчаны ў ёмістасць з водным растворам кальцыніраванай соды, пададзена заяўка на далейшую ўтылізацыю. Замеры паказалі, што дапушчальная канцэнтрацыя газу не перавышае нарматыўных паказчыкаў.

25 ліпеня ў в. Матавіла Ясенскага сельсавета загарэўся хлеў. У выніку пажару знішчаны дах і перакрыцце адрыны, сур’ёзна пацярпела і лазня.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбнай лоўлі, 1 — за незаконную парубку лесу.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем