Выбары-2016

Выбары-2016

Як вядома, 3 ліпеня выбарчая кампанія дала старт новаму этапу, які працягнецца да 1 жніўня: зараз ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Адпаведна, распачаўся збор подпісаў грамадзян у падтрымку асоб, прапануемых для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. На Асіповіччыне, па інфармацыі акружной выбарчай камісіі, зарэгістраваны і вядуць збор подпісаў 3 ініцыятыўныя групы.

Збор подпісаў можа праводзіцца рознымі спосабамі, у тым ліку і падчас пікетаў. Як паказвае практыка, гэта найбольш эфектыўная форма работы і ўзаемадзеяння з насельніцтвам. Часцей за ўсё ў нашым райцэнтры пікеты выстаўляюцца ля гандлёвага цэнтра “Сіці-Мол”. Яно і зразумела: гэта месца, дзе заўсёды бывае не толькі шмат асіпаўчан, але і жыхароў раёна. Трэба адзначыць, што землякі праяўляюць жывы інтарэс да работы пікетаў, цікавяцца парадкам збору подпісаў, іншай інфармацыяй датычна выбараў, якую ахвотна паведамляюць ім члены ініцыятыўных груп.

Адна з умоў, каб пакінуць свой аўтограф у падпісным лісце — наяўнасць пашпарта. Так што ў гэтыя дні зусім не лішнім будзе мець гэты дакумент пры сабе. Асіпаўчане ўжо не раз даказвалі, што да выбарчай справы падыходзяць з адказнасцю і неабыякавасцю. Ёсць усе падставы меркаваць, што і выбары-2016 пройдуць у раёне на належным узроўні.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем