Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 4 па 10 ліпеня ў ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 5 кг дзікарослых канопляў. Iнспекцыяй па справах непаўналетніх устаноўлены правапарушальнік, які 27 лістапада з хуліганскіх намераў пашкодзіў 2 помнікі на “Алеі Герояў”: акт вандалізму здзейсніў 16-гадовы навучэнец каледжа. Прыняты меры для вышуку і затрымання мужчыны, які, знаходзячыся ў нецвярозым стане, на глебе рэўнасці абліў бензінам пакой дома сужыцелькі і пагражаў яго падпаліць. Праводзіцца праверка па паведамленні аб пашкоджанні манітора інфакіёска “Белаграпрамбанка”.

РАСК

Узбуджана 4 крымінальныя справы ў дачыненні раней судзімага мужчыны, які неаднаразова выкрадаў грошы з дома пенсіянеркі 1939 г.н.

Неўстаноўленая асоба незаконна захоўвала на скрыжаванні вул. Юбілейнай і Чапаева райцэнтра асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва масай 0,17 грама.

ДАI

Папярэджана 95 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 35 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 7 пешаходаў і веласіпедыстаў, што знаходзіліся на дарогах без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 5 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 2 самагоншчыкі і столькі ж парушальнікаў ПДР, 11 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе.

Спецізалятар

Размешчана 44 грамадзяніны, у тым ліку 2 жанчыны, 5 іншагародніх і столькі ж сямейных скандалістаў, 17 чалавек, якія здзейснілі дробнае хуліганства.

РАНС

7 ліпеня ў выніку пажару ў райцэнтры ў жылым доме пашкоджана маёмасць у адным з пакояў, закураны сцены і столь.

У ноч на 9 ліпеня ў двары дома па вул. Лясной адбылося ўзгаранне аўтамабіля “Опель”. Агнём пашкоджаны кола, крыло, капот, вузлы і агрэгаты ў маторным адсеку. У якасці прычыны пажару разглядаецца версія падпалу.

IАЖіРС

Складзена 4 пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання — збор ягад механічнымі прыстасаваннямі.

Заведзена крымінальная справа супраць двух беспрацоўных мужчын, якія 24 чэрвеня на вадасховішчы недалёка ад аг. Лапічы з выкарыстаннем забароненых прылад лоўлі незаконна здабылі 71 асобіну азёрна-рачной рыбы, прычыніўшы ўрон навакольнаму асяроддзю на суму 2.310 рублёў.

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем