Дзень памяці і смутку

Дзень памяці і смутку

22 чэрвеня 1941 года. Гэтую горкую дату ніколі не выкрэсліць з людской памяці, як і не злічыць тыя пакуты і боль, якія ваенны час прынёс у кожную сям’ю. З года ў год у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны разам збіраюцца розныя пакаленні беларусаў, каб сказаць: мы памятаем.

22 июня

Месцам збору на традыцыйным мітынгу-рэквіеме для асіпаўчан з’яўляецца абеліск каля вёскі Цяплухі. Сюды, як і заўсёды, прыйшло шмат людзей: прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арга-нізацый, працоўных калектываў, дзеці.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга падкрэсліў, што ўклад Асіповіччыны ў агульную перамогу савецкага народа над нацызмам быў значным, але і загінула ў гады ваеннага ліхалецця многа землякоў. Галоўнае, што можам зрабіць для тых, хто ахвяраваў сваё жыццё ў барацьбе за свабоду нашай Айчыны, — ніколі не забываць пра іх подзвіг, мужнасць і берагчы той мір, які быў атрыманы вельмі вялікай цаной.

Прагучалі ўрачыстыя залпы, да помніка ўскладзены вянкі і жывыя кветкі, памяць загінуўшых ушанавана хвілінай маўчання…

Забыццё ніколі не закране герояў: іх галасы заўсёды будуць гучаць у шапаценні хлебных ніў, у пераможных маршах, а жыццё працягнецца ў наступных пакаленнях.

Ганна АБРАМКIНА.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем