Спорт ў Асіповічах. Прывітанне, лагер!

Спорт ў Асіповічах. Прывітанне, лагер!

Падручнікі даўно здадзены, гадавыя ацэнкі атрыманы — самыя доўгія канікулы з радасцю і гарэзлівымі ўсмешкамі прыйшлі ў жыццё ўсіх школьнікаў. Хтосьці спіць да абеду, некаторыя паспелі з’ехаць да бабуль-дзядуль у вёску, але ёсць і такія, хто з задавальненнем працягвае наведваць свае навучальныя ўстановы: з пачаткам лета пачалі працаваць лагеры дзённага знаходжання.

Сёлета мы арганізавалі сумешчаны з трэніроўкамі адпачынак для 87 юных спартсменаў, — адзначае дырэктар ДЮСШ Сяргей Пацкевіч. Гэта такія накірункі, як валейбол, футбол і кікбоксінг. Хлопцы і дзяўчаты знаходзяцца на ФАК «Юность» і стадыёне «Олимпиец«. Змена працягнецца да 24 чэрвеня.

Пачынаецца спартыўная раніца тут, зразумела, з зарадкі. Потым — сняданак у сталовых СШ № 4 і гімназіі, дзе не проста кормяць, а яшчэ і рознымі прысмакамі частуюць: садавіна, ёгурты, сокі, вітаміны. Калі добра падмацаваліся, пераходзяць непасрэдна да трэніровак. Футбалісты з энтузіязмам ганяюць мяч па полі, валейбалісты атакуюць сетку, байцы муай-тай б’юць баксёрскія грушы.

сл 273

Так працягваецца дзесьці да гадзіны дня, пасля абеду — іншая праграма. Напрыклад, тыя ж футбалісты разбіраюць тэарэтычныя пытанні свайго віду спорту, абмяркоўваюць матчы і інш. У 14.30 — падвячорак, а потым і час збірацца дадому, каб сустрэцца заўтра.

Дзеці з задавальненнем наведваюць спартыўны лагер, — адзначае футбольны трэнер Аляксандр Елезаранка. — Амаль усе мае выхаванцы жывуць на «Баме«, таму ім вельмі зручна дабірацца. Ды і замест таго, каб гараваць ды гультаяваць дома, хлопцы праводзяць час весела і актыўна. Ды і пра ежу турбавацца не патрэбнагэта ўжо плюс для бацькоў. Дарэчы, некаторыя дзеці не проста наведваюць лагер, а яшчэ і на спаборніцтвы паспяваюць з’ездзіць. Энергіі хапае на ўсё!

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем