Спартыўныя выхадныя на Асіповіччыне, або Адпачынак на Пцічы

Спартыўныя выхадныя на Асіповіччыне, або Адпачынак на Пцічы

Дастаткова папулярным сярод жыхароў і гасцей раёна стала ў апошні час месца адпачынку каля вады непадалёку ад в. Крынка, таму нядзіўна, што менавіта сюды ў спякотную чэрвеньскую пятніцу накіраваліся самыя актыўныя прадстаўнікі мясцовай моладзі — на раённую спартакіяду актыву БРСМ, прысвечаную Году культуры.

Зразумела, напачатку заняліся гаспадарчымі справамі: трэба арганізаваць часовае “месца жыхарства”, усталяваць палаткі, развесці вогнішча, упрыгожыць свой лагер… Апоўдні насупраць бівакаў “вырасла” імправізаваная сцэна, і хутка ўсіх запрасілі на адкрыццё спаборніцтваў. Павітаць моладзь прыехалі і прадстаўнікі мясцовай улады — намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Дзяніс Захарчук і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Раманчук. Акрамя таго, да прысутных звярнулася першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец, якая расказала, што чакае хлопцаў і дзяўчат у бліжэйшыя два дні, пазнаёміла з аргкамітэтам і суддзямі. Прэзентавалі сябе і ўдзельнікі: «Тяп-ляп» (вагоннае дэпо), «Динамит» (ААТ «АЗАА»), «Жорновские зубры» (ААТ «ЖорнаўкаАГРА»), «Оптимист» (ААТ «Ясень-АГРА»), «Адмирал» (ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”), «Путиновка» (СВК «Калгас «Новы шлях»), «МАПР» (РАНС), «Лесники» (ДДЛГУ «Асіповіцкі вопытны лясгас»), «Бешеные пони» (в/ч 61732), «Капитал» (СВК «Калгас «Авангард»). І вось настаў час непасрэдна спаборніцтваў.

Першым іспытам стала турыстычная паласа са шматлікімі перашкодамі, а хлопцам яшчэ прапанавалі і на байдарках праплыць. Спачатку ўсе баяліся лішні раз ногі намачыць, але потым дзве каманды рызыкнулі і… прыгожа перакуліліся ў Пціч! Аптымізму ім дабавіла тое, што яны першыя сярод  удзельнікаў выкупаліся ў рэчцы! У выніку лепшы час паказалі «Оптимист», «Лесники» и «Динамит».

слет

Пасля абеду і да самага вечара заняліся валейболам. Напрыканцы за перамогу змагаліся «Путиновка» і «МАПР», і калгаснікі амаль што вырвалі першае месца з рук пажарных, а трэцяе месца дасталася «Динамиту». Наступнае спаборніцтва — стральба з пнеўматычнай зброі. Сваю трапнасць дэманстравалі кіраўнікі арганізацый або капітаны каманд — лепшымі сталі Дзмітрый Ананіч (АЗАА), Аляксандр Стукарчук (РАНС) і Аркадзь Новікаў (лясгас).

Толькі спартыўнымі баталіямі моладзь не абмежавалася. Хто лепш за ўсіх гатуе паходныя і не толькі стравы? Кожная з каманд прынесла на суд журы сваю самую смачную нарыхтоўку. Нядзіўна, што ў асноўным гэта былі стравы з рыбы — на рэчцы ж знаходзіліся! Некаторыя падрыхтаваліся да конкурсу асабліва сур’ёзна: не толькі прыгатавалі ежу, але і прэзентавалі яе з фантазіяй. Напрыклад, «путиновцы» паказалі невялічкую казачную пастаноўку, а выратавальнікі арганізавалі амаль сапраўдную «пенную вечарынку» — з дапамогай пажарнай машыны і іншых прыстасаванняў. Суддзям на поўны страўнік цяжкавата было выбіраць лепшых, але ўсё ж прыйшлося: першыя — «Путиновка», потым — «МАПР» і «Оптимист». Таксама ацанілі і ўмовы быту моладзі. Пастараліся ўсе на славу, але ўсё ж найбольш прыемна было зазірнуць у бівакі каманд «МАПР», «Путиновка» і «Бешеные пони». Дарэчы, пажарныя і тут не абышліся без шоу — на гэты раз вогненнага. Завершыў жа напружаны дзень конкурс талентаў “Хвіліна славы”: танцы, песні пад гітару, сцэнкі, імправізацыя… Лепшыя зноў тыя ж «Путиновка», «Бешеные пони» і «Оптимист».

слет (2)

Потым усіх чакаў перапынак на вячэру і — танцы амаль да дзвюх гадзін ночы…

Раніца пачался, зразумела, з зарадкі: як жа без зараду бадзёрасці і аптымізму на спартакіядзе? Вядучая Яўгенія Строк пераўтварылася ў спартыўнага інструктара, пад энергічную музыку юнакі і дзяўчаты з рознаступенным задавальненнем выконвалі махі, наклоны, прысяданні і інш. Калі ўсе больш-менш прачнуліся, падаспеў сняданак — да месца адпачынку прыбыла сапраўдная салдацкая каша.

Спаборніцтвы другога дня адкрыў мас-рэстлінг — перацягванне палкі. Хлопцы ўсе даволі моцныя, таму доўга ніяк не маглі вырашыць, каму аддаць перамогу. Урэшце першае месца заняў Андрэй Жураўскі («Бешеные пони»), другое — Максім Капітула («Динамит»), а трэцяе — Дзяніс Дзяцел («МАПР»).

Дзяўчаты паспрабавалі сябе ў дартсе: самая меткая — Таццяна Пілік («Путиновка»), за ёй — Вольга Юркавец («Лесники») і Кіра Ліхадзіеўская («Жорновские зубры»).

Найбольш эмацыянальным, яркім, магутным па напале стаў конкурс па перацягванні каната. Здавацца не хацеў ніхто, усе цягнулі з апошніх сіл, і самымі ўпартымі аказаліся не «сілавікі» — першынствавалі «Оптимисты». Зусім крыху ўступілі ім цэльскія вайскоўцы, а трэцімі фінішавалі спартсмены з «Путиновки».

слет (3)

Калі спаборніцтвы падышлі да свайго лагічнага завяршэння, усе зноў сабраліся на пляцоўцы каля сцэны. Спачатку ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў конкурсаў, а потым настаў момант ісціны — камандны залік. Ганаровае трэцяе месца заняла каманда «МАПР», другое — «Путиновка», а пераможцамі аказаліся вясёлыя і пазітыўныя ясеньскія «Оптимисты».

— Моладзь — самая актыўная і лёгкая на ўздым частка насельніцтва, таму нельга сядзець склаўшы рукі. Спадзяюся, гэта не апошняя наша сустрэча, — адзначыў Дзяніс Захарчук. — Наперадзе яшчэ шмат планаў і ідэй, і калі аб’яднаем намаганні, то з лёгкасцю зможам іх рэалізаваць. Рыхтуйцеся!

Марыя ТАЛЕЙКА, удзельніца спартакіяды.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В общественной бане на улице Октябрьской вышел со строя водогрейный котел

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Спасатели ликвидировали загорание в школе в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 октября для всех знаков зодиака

13 октября 2025
Читать новость
Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем