Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Падчас правядзення спецыяльнай праграмы “Мак” знішчана 0,3 кг канопляў. У в/г Цэль выяўлены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. 6 чэрвеня з летняга кафэ, размешчанага па вул. Чарняхоўскага, выкрадзена больш за 1 млн рублёў выручкі, цыгарэты і напоі. У ноч на 8 чэрвеня неўстаноўленая асоба спрабавала скрасці аўтамабіль “ВАЗ”, які знаходзіўся каля дома па вул. Сацыялістычнай. 12 чэрвеня ў  аг. Ліпень 21-гадовая жанчына скрала аўтамабіль “Джып Гранд Чэрокі”, які пазней быў знойдзены супрацоўнікамі ДАI на беразе р. Свіслач.

РАСК

Распачата крымінальная справа супраць раней судзімага жыхара г. Слуцка, які ў красавіку шляхам ашуканства завалодаў двума легкавымі аўтамабілямі асіпаўчан.

8 чэрвеня двое непрацуючых з хуліганскіх намераў разбілі вокны ў краме ААТ “Гандаль”. Заведзена справа і ў дачыненні грамадзяніна, які разбіў шкло на трох лесвічных праёмах дома па вул. Чарняхоўскага.

ДАI

Папярэджана 117 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 5 нецвярозых вадзіцеляў, 47 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 2 пешаходы. Адбылося 8 ДТЗ.

Увага! Па 20 чэрвеня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап’янення і не маючых права кіравання транспартным сродкам.

АУСТ

Зарэгістравана 17 здарэнняў, складзена 52 адміністрацыйныя пратаколы, з незаконнага абароту канфіскаваны 2 л спіртнога. Суправоджана 52 цягнікі, з якіх знята 3 правапарушальнікі.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 22 чалавекі, з іх 10 — за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 9 — што парушалі правілы дарожнага руху.

Спецізалятар

Размешчана 35 чалавек, з іх 7 жанчын і столькі ж сямейных скандалістаў.

IАЖіРС

2 адміністрацыйныя пратаколы складзена за незаконную парубку лесу, 1 — па факце парушэння правілаў рыбалоўства. Узбуджана крымінальная справа супраць непрацуючага асіпаўчаніна, які 10 студзеня ў лесе каля в. Пратасевічы, незаконна здабыў дзіка. Шкода навакольнаму асяроддзю — звыш 25 млн рублёў.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем