Сустрэча з дзяцінствам у Асіповічах

Сустрэча з дзяцінствам у Асіповічах

Станіслаў Сакалоў ужо працяглы час жыве і працуе ў Маскве, але не парывае сувязі з нашым раёнам, у якім прайшло яго дзяцінства, дзе рос, вучыўся і набіраўся жыццёвай сілы. I настолькі душа прыкіпела да малой радзімы, што з цягам часу нават сталічныя хмарачосы не змаглі сцерці з памяці вобраз беластвольных бярозак, а горад вялікіх магчымасцей не стаў даражэйшым за ціхі райцэнтр. Нездарма кнігі, аўтарам якіх ён з’яўляецца, нязменна звязаны з роднымі краявідамі і людзьмі, якія жылі і працавалі на Асіповіччыне.

соколов

Новым творам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі стала кніга “Чрезвычайный и Полномочный Посол”, якая выйшла сёлета ў выдавецтве “Белпрынт”. Гэта выданне аўтар прысвяціў свайму бацьку Аркадзю Сакалову, які разам з дзедам — Васілём Еўдакімавічам — працаваў у Асіповіцкім паравозным дэпо. Дзядуля быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, медалямі. Меў званне “Ганаровы работнік чыгуначнага транспарту Беларусі”. А старэйшы сын прайшоў слаўны шлях ад качагара паравоза ў час вайны да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Савецкага Саюза ў Рэспубліцы Чад.

Станіслаў Аркадзьевіч расказвае пра юнацтва бацькі, яго поспехі, мужнасць і адвагу. Васемнаццацігадовы хлопец не пабаяўся вадзіць магутны браняпоезд у прыфрантавой паласе, хадзіць у разведку. Пазней атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі, зрабіў кар’еру. Займаўся партыйнай работай, вывучаў замежныя мовы, меў розныя дыпламатычныя рангі.

Сям’я заўсёды іграла важную ролю ў яго жыцці, і зараз дзеці і ўнукі вырашылі ўвекавечыць памяць пра тату ў кнізе, матэрыял для якой збіралі разам. З ёй першым у горадзе пазнаёміўся начальнік лакаматыўнага дэпо Валерый Лайшаў (на здымку). I гэта не дзіўна: многія старонкі выдання прысвечаны мясцовым паравознікам, як раней называлі працаўнікоў лакаматыўных брыгад. Твор кіраўніку ўручылі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Сакалоў і яго сябар Ганад Чарказян, якія днямі наведалі райцэнтр.

Госці таксама пабывалі ў пакоі гісторыі чыгуначнага вузла, дзе з цікавасцю пазнаёміліся з экспа-зіцыяй. Калі вывучылі звесткі з гісторыі дэпо, што змешчаны ў памяці інфакіёска, заўважылі некаторыя прабелы. Iх у будучым і дапаможа ліквідаваць кніга знакамітага земляка, падораная музею.

Папоўнілася некалькімі дзясяткамі экзэмпляраў выдання і бібліятэчная сістэма, куды таксама завіталі госці. З’явілася яно і ў рэдакцыі “раёнкі”.

На старонках кнігі, насычанай фотаздымкамі розных гадоў, змешчаны выявы нашага вакзала, лакаматыўнага дэпо. I паравоз, што стаіць на пастаменце, здаецца, рване зараз у прастору гісторыі. Менавіта на такім калісьці і працаваў наш славуты зямляк Аркадзь Сакалоў.

Iна ЗаскевIч.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость