Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Ва ўпраўленнI па працы, занятасцI I сацабароне райвыканкама паведамілі, што за мінулы і сёлетні год прынята 127 рашэнняў аб назначэнні сямейнага капіталу. 115 сямей ужо адкрылі дэпазітныя рахункі. Статус мнагадзетнай сям’і сёлета атрымалі яшчэ 43 «ячэйкі грамадства».

У самым буйным гандлёвым цэнтры раёна «СIцI Мол» нядаўна адчынілася дзіцячая гульнявая пляцоўка, якая функцыянуе ў рэжыме самаабслугоўвання. Адміністрацыя спадзяецца, што бацькі ацэняць такі падарунак дзецям і будуць старацца сачыць за падтрыманнем абсталявання ў належным стане.

Басейн, якI размешчаны ў райцэнтры фIзпадрыхтоўкI, з 6 чэрвеня зачынены на прафілактычны рамонт. Аматары плавання змогуць займацца любімай справай на гарадскім пляжы.

ДРБУ № 199 за студзень-май выраблена 2.585 тон асфальтабетону, зроблены ямачны рамонт 9.568 м2 дарог, вырублена 13.358 м2 хмызняку, 1.306 дрэў, абкошана 269 км дарожных абочын і 101 км адхонаў.

Ветэранская арганIзацыя ЦРБ наведала гаючую крыніцу і храм у гонар іконы Божай Маці «Жываносная крыніца». Медыкі пазнаёміліся з гісторыяй святога месца, паўдзельнічалі ў духоўнай гутарцы.

У сектары па ўпраўленнI дзяржмаёмасцю, прыватызацыI I прадпрымальнIцтву райвыканкама нагадалі, што працэс прыватызацыі жылля заканчваецца ў краіне 1 ліпеня. У раёне пакуль налічваецца каля 460 непрыватызаваных кватэр.

Працягваецца падпIска на II паўгоддзе на перыёдыку. Iндывідуальным і ведамасным падпісчыкам неабходна паспяшацца: працягнецца яна толькі па 24 чэрвеня!

ВучнI ДзIцячай школы мастацтваў № 2 паспяхова выступілі на III Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВенок» (Лідскі вянок). Вакальны ансамбль «Iскаркі» атрымаў Дыплом I ступені, Марыя Драбудзька — III ступені, а Паліна Пракапенка — фіналіста. Усіх іх падрыхтавала Любоў Пірагова. З Дыпломам фіналіста вярнулася з фэсту і Юліяна Корж — навучэнка Вольгі Давідовіч.

У раённай газеты зарэгістраваны 1500-ты сябар у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Гэта Таццяна Клунко.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем