Читатели и журналисты – о “районке”

Читатели и журналисты – о “районке”

СПАСИБО ТЕБЕ, МОЯ ГАЗЕТА!

С 85-ЛЕТИЕМ, РОДНОЙ “АСIПОВIЦКI КРАЙ”!

Александр ГУТИН, г. Санкт-Петербург, читатель:

Не раз задавал себе вопрос: “Имею ли право, проживая более 40 лет за пределами Осиповщины, высказаться о местном печатном органе?” Решил, что да. Почему? Да все, вроде, просто…

В издании всегда есть немало полезной и интересной информации, появившиеся новые рубрики — на любой вкус, постоянно поднимаются волнующие осиповчан вопросы и даются ответы на них. В общем, это действительно газета своего города и района, в которой чувствуется динамика, ощущается пульс жизни, неравнодушие редакции к происходящему. Спасибо за это, уважаемые журналисты!

Почему пишу в “Асіповіцкі край”? А потому, что это моя родная газета. Была, есть и будет всегда!

Начало такой продолжительной уже дружбы положил 1972 год: учась во второй школе, в “районке” были опубликованы мои первые заметки. По объему — маленькие, но какую безмерную радость и гордость они вызывали: ты — полноценная составляющая общества, а газета — вместе с тобой, живет твоей судьбой! Это высокое и ответственное чувство сопричастности и несу всю жизнь…

Когда жил в Осиповичах и работал в вагонном депо, опубликовал еще в “Железнодорожнике Белоруссии” стихотворение “Магистраль”. Потом судьба связала с армейской службой, сейчас — военный пенсионер.

Давно уже переехал в Россию, поэтому районное издание с волнением беру в руки только по приезде в город по делам или в отпуск. И с вокзала обязательно сразу направляюсь в газетный киоск, чтобы сказать идущее от сердца: “Здравствуй, “Асіповіцкі край”! Здравствуй, осиповичский край!”

Валянціна КОРБАЛЬ, намеснік галоўнага рэдактара:

“Калі б я ўмела даіць карову”

Я не ўмею даіць карову. Скажам, так сабе якасць для сельскай дзяўчыны. Не буду крывіць душой, што сям’я не мела ў хляве сваёй рагулі. Аднак Манька з белай зорачкай на лбе была занадта наравістай, а рахманая Рабіна — тугой. Ну і, шчыра кажучы, больш цікавілі ў дзяцінстве кнігі, газеты ды часопісы. Ды і бацькі сваю малодшанькую асабліва не загружалі: стараецца дзіця вучыцца ў школе, то і добра. Хто ж тады ведаў, што ўсё роўна лёс прывядзе да гэтых самых кароў? Хаця і ў іншай якасці.

Ніколі раней не думала, што будзе мяне радаваць летні дождж, бо сохнуць палі і не расце атава, і засмучаць той факт, што прыйшлі маразы, а на азімых пасевах няма снегу. Вось як яно ў жыцці бывае… Нельга пранікнуцца прафесіяй і клопатамі людзей, пра якіх пішаш, не мяняючы ўласнага светапогляду. Увогуле, менавіта больш высокі і шырокі гарызонт якраз і лічу самым галоўным плюсам, які дала работа ў “Асіповіцкім краі”.

Зараз удзячна лёсу, што некалі давялося ўзначаліць менавіта сельскагаспадарчы аддзел. Памятаю, наколькі спачатку было складана і боязна. Але, з дзяцінства маючы звычку не пасаваць перад цяжкасцямі, з аптымізмам стала асвойваць новую ніву, заадно цікавячыся і перапрацоўкай.

Заўсёды з задавальненнем сустракаюся з прадстаўнікамі аграпрамысловага комплексу. Цікава пагутарыць з механізатарам і даведацца яго адчуванні, калі сядзіш у кабіне магутнага “Беларуса”, а наперадзе — гектары раллі, якія ўжо гатовы прыняць новае зерне. Мабыць, хвалюецца так, як і журналіст перад пакуль чыстым маніторам з поў-нымі думак галавою і сэрцам? Здзіўляюся таленту кіраўнікоў гаспадарак: гэта ж колькі нюансаў трэба мець заўсёды на ўвазе, каб такі складаны арганізм, як сельгаспрадпрыемства, зладжана працаваў! Асаблівую павагу выклікаюць аператары машыннага даення. Хто-хто, а яны могуць падаіць любую рагулю, нягле-дзячы ні на якія перашкоды.

З задавальненнем бываю на перапрацоўчых прадпрыемствах, дзе кожны раз знаходжу для сябе шмат цікавага. Пра што і стараюся расказаць чытачам. Памятаю, як уразіла абсталяванне па першапачатковай перапрацоўцы малака: нібыта на тым касмічным караблі з фантастычнага твора… А хіба не майстэрства ўручную закручваць булачкі-пляцёнкі, ды яшчэ каб яны атрымліваліся аднолькавыя? А як цікава назіраць за лініяй па выпуску мукі: пару хвілін — і мех напоўнены! За што люблю сваю работу, дык вось за гэтыя новыя ўражанні.

Шчыры дзякуй усім тым лю-дзям, якія заўсёды ідуць на кантакт з мясцовай прэсай, не адмахваючыся ад журналістаў, як ад назойлівых мух, — маўляў, сваіх спраў хапае. Безумоўна, хапае, але ж хочацца, каб на старонках газеты былі размешчаны разнастайныя матэрыялы. I каб усім было цікава: калектыву рэдакцыі — рабіць “раёнку”, чытачам — яе чытаць.

…Ну а наконт таго, што не ўмею даіць карову, трэба падумаць. Галоўнае, добра ведаю людзей, якія мяне могуць гэтаму навучыць.

Ніна ВIКТОРЧЫК, рэдактар аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб:

“Быць журналістам — пачэсна”

З раённай газетай Асіповіччыны, як і з самім горадам, пазнаёмілася ў пачатку         80-х гадоў — прыехала сюды па размеркаванні. Чытаючы “Запаветы Леніна”, паступова вывучала геаграфію раёна, жыццё-быццё людзей. Сачыла за кожным артыкулам, каб адчуць смак друкаванага слова. Хутка з’явіліся любімыя аўтары публікацый, тэмы. Асабліва прываблівалі матэрыялы, што тычыліся камсамольскага руху, педагогікі, краязнаўства. Падчас, калі прыходзіла натхненне і была інфармацыйная нагода, накіроўвала на адрас рэдакцыі лісты з допісамі: хацелася, каб пра цікавага чалавека ці падзею даведаліся і чытачы “раёнкі”. А амаль 8 гадоў таму пераступіла яе парог як паўнавартасны карэспандэнт.

Не скажу, што было лёгка спасцігаць журналісцкую навуку, але ва ўсім дапамагалі калегі: знаёмілі з рэдакцыйнай “кухняй”, падказвалі тэмы, давалі слушныя парады. Не адразу ўсё атрымлівалася, вучылася пераадольваць самую сябе, хаця да цяжкасцей і нечаканых паваротаў лёсу было не прывыкаць. I кожны дзень разам з героямі артыкулаў атрымлівала новую порцыю эмоцый, у большасці — станоўчых.

Кожны з журналістаў любога выдання мае толькі яму характэрныя схільнасці і сімпатыі. Мне даспадобы, напрыклад, дакранацца да нашай мінуўшчыны, адкрываць нязведанае з жыцця продкаў. Дапамагае ў гэтым тэматычная старонка “Скарбніца”, якая сёння ўбачыла свет 77 раз. А колькі новых сяброў набыла, працуючы над рознымі праектамі, рубрыкай “Вторая родина”! Дарэчы, газета не адзін раз станавілася дыпламантам рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМI на лепшае асвятленне пытанняў між-нацыянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоў-ніцтва з суайчыннікамі за мяжой. I напярэдадні дня нараджэння “АК” у рэдакцыю зноў прыйшла прыемная навіна: аўтар публікацый на дадзеную тэматыку атрымала з рук Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі высокую ўзнагароду — Дыплом III ступені.

Наперадзе шмат новых сустрэч з землякамі, з якімі яшчэ не раз абмяркуем набалелае, правядзём прафесійны і жыццёвы майстар-клас, адправімся ў цікавае падарожжа. I можа не заўсёды і ўсё ўдаецца так, як хацелася б і вам, паважаныя чытачы, і мне самой, але, як любіць паўтараць адзін з маіх калег: “А хто гаварыў, што будзе лёгка?”

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем