Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Каля 100 работ 14 асіповіцкіх фотааматараў і прафесійных фатографаў ужо прэтэндуюць на перамогу ў раённым фотаконкурсе “Зямля пад белымі крыламі”, які штогод праводзіцца РЦК. Прыём конкурсных работ працягнецца і на наступным тыдні, таму — паспяшайцеся!

Распачалі работу дзіцячыя летнікі. Прышкольныя, з дзённым знаходжаннем, прынялі 815 рабят, сярод якіх 15 дзяцей-інвалідаў і 25 малых, застаўшыхся без апекі бацькоў. Не толькі прыемна, але і карысна праводзяць вольны час 100 юных спартсменаў, якія наведваюць дзённы лагер на базе ДЮСШ, і 80 дзяўчат і юнакоў, што ходзяць у летнікі працы і адпачынку. У стацыянарных “Пцічы“ і “Роднике“, што працуюць у 3 і 4 змены адпаведна, паправяць здароўе 550 хлопчыкаў і дзяўчынак, 150 з якіх — дзеці работнікаў бюджэтнай сферы. Кругласутачнае знаходжанне забяспечваюць таксама профільныя і лагеры працы і адпачынку: за лета яны прымуць 185 і 30 рабят.

Падчас акцыі “Стоп — неверный шаг!”, праведзенай 28 мая АУСТ сумесна з БРСМ, працаўнікамі станцыі Асіповічы, вагоннага дэпо і стралковай каманды станцыі Асіповічы, больш за 300 жыхароў і гасцей раёна атрымалі памяткі з рэкамендацыямі па бяспечных паводзінах на чыгуначным транспарце.

Аўтапаркам № 19 за студзень-май прададзена 530.762 разавыя талоны, 3.681 праязны на месяц і 2.665 — на дэкаду. Зараз кошт талона складае 4 тысячы, месячнага і дэкаднага праязнога — 153.000 і 53.600 рублёў. Набыць іх можна ў касах аўтастанцыі і на пошце, у кантралёраў і вадзіцеляў аўтобусаў.

У Лапіцкім сельсавеце прайшло чарговае выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, на якое запрасілі 12 чалавек, схільных да асацыяльнага ладу жыцця. Месцам сустрэчы актавая зала Лапіцкай школы стала невыпадкова: напярэдадні канікул прысутныя на пасяджэнні першы намеснік — начальнік крымінальнай міліцыі Віктар Архіпенка і начальнік IСН РАУС Вячаслаў Яшкін правялі з навучэнцамі размову, накіраваную на прафілактыку супрацьпраўных паводзін.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем