Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

230 літраў афарбаванага дызельнага паліва на суму звыш 2,6 млн рублёў выяўлена супрацоўнікамі АБЭЗ у аг. Забалацце па месцы жыхарства рабочага аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. 27 мая ў райаддзел звярнуліся дзве асіпаўчанкі з заявамі аб тым, што ў сярэдзіне красавіка раней судзімы жыхар г. Слуцка пад выглядам пакупкі завалодаў іх легкавымі аўтамабілямі.

Увага! З 1 чэрвеня праводзіцца спецыяльная праграма “МАК”, мэта якой — недапушчэнне стварэння і распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання, знішчэнне незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых культур, выяўленне асоб, што займаюцца захоўваннем, збытам і транспарціроўкай наркатычных сродкаў.

РАСК

Заведзена справа ў дачыненні мінчаніна, які  7 мая скраў з банкаўскай карты нашага земляка 7,5 млн рублёў. Прыняты меры па вышуку і затрыманні падазронага. 23 і 24 мая пракуратурай раёна распачаты справы супраць непрацуючых мужчын, якія сістэматычна збівалі сваіх жонак, 26 чысла — у дачыненні 36-гадовага жыхара Лапіч, што качаргой нанёс цялесныя пашкоджанні сваёй маці.

ДАI

Папярэджана 81 парушэнне правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 44 вадзіцелі, якія не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, нецвярозы аўтамабіліст і пешаход, што ў цёмны час сутак знаходзіўся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 7 дарожна-транспартных здарэнняў.

Увага! Па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзецI!”, падчас якога ўсе аўтамабілісты ў светлы час сутак АБАВЯЗАНЫ ехаць з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар.

АУСТ

Паступіла 20 паведамленняў аб здарэннях. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 53 правапарушальнікі. Суправоджана 38 цягнікоў.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 13 чалавек, з іх 4 — за дробныя крадзяжы, 3 — за парушэнні ПДР, пакараны 2 самагоншчыкі і столькі ж асоб, што ў нецвярозым выглядзе знаходзіліся ў грамадскіх месцах.

Спецізалятар

Размешчаны 41 грамадзянін, у тым ліку 9 жанчын, 4 іншагароднія жыхары, 8 сямейных скандалістаў і 3 асобы, што здзейснілі дробнае хуліганства.

IАЖіРС

Складзены пратакол па факце крадзяжу сажалкавай рыбы, 2 — за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 8 июля для всех знаков зодиака

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем